Ужо стала добрай традыцыяй кожны год арганізоўваць дабрачынную навагоднюю ёлку. 27 снежня кінаканцэртная зала “Астравец” сабрала ў сваіх сценах каля 100 дзетак з Астраўца і раёна, каб падарыць ім незабыўную казку.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Астравецкі райвыканкам, Астравецкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, аддзел адукацыі, раённая арганізацыя Фонду Міра.
Адкрылі дабрачынную... Читать далее
Новости
Дабрачынная навагодняя ёлка прайшла ў кінаканцэртнай зале "Астравец"
Юбілей у пашпартыстаў
Сёлета пашпартная служба адзначыла 90-гадовы юбілей. За гэты час яна некалькі раз рэагранізоўвалася і мяняла назву. Зараз колішняя пашпартна-візавая служба называецца Дэпартаментам па грамадзянству і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь. А яе галоўная задача засталася ўсё той жа – распрацоўка і ажыццяўленне мер, накіраваных на рэалізацыю заканадаўства аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь,... Читать далее
На пажары ў Спондаўскім сельсавеце загінула жанчына
Сумна, але чым бліжэй канец года, тым часцей здараюцца пажары на Астравеччыне. І, як ні шкада, здараюцца яны ў большасці сваёй па віне саміх гаспадароў дамоў, кватэр, гаражоў і лазняў. Добра, калі пажар своечасова выяўлены і ліквідаваны. А калі не? То ўратаваць жыццё можа толькі шчаслівы выпадак.
Чарговы пажар, які здарыўся... Читать далее
У ваенкамаце ідзе зімовы прызыў
Паціху надыходзяць апошнія дні года, і неўзабаве лічба 2010 зменіцца на 2011. Што нам прынясе год наступны, пакуль невядома. Хаця некаторыя юнакі ўжо дакладна ведаюць, што менавіта ім давядзецца рабіць на працягу цэлага будучага года, а каму і крыху больш, – абараняць межы і незалежнасць Беларусі.
У аўторак у раённым ваенным... Читать далее
Выстаўка "Чароўная магія кветак" працуе ў раённай бібліятэцы
Літаральна пад занавес адыходзячага года ў чытальнай зале раённай бібліятэкі праходзіць выстава “Чароўная магія кветак” – свае фларыстычныя работы на суд гледачоў выстаўляе Ніна Мілаш.
Некалькі гадоў назад у астраўчан была магчымасць азнаёміцца з вырабамі з саломкі, якія Ніна Іосіфаўна выстаўляла таксама ў бібліятэцы. Але на гэты раз гледача чакаюць творы... Читать далее
Вітаем вас, маладыя спецыялісты
На размеркаванні яны пачулі назву: Астравец. Для кагосьці яна прагучала мілым сэрцу гімнам малой радзімы, для некага – як прыгавор, а хтосьці і наогул пачуў яе ўпершыню. Зараз яны робяць першыя крокі ў самастойнае працоўнае жыццё. І хоць знешне стараюцца быць сур’ёзнымі і адпавядаць цяперашняму статусу, у вачах свецяцца гарэзлівыя... Читать далее
Калядная выстаўка працуе ў Астравецкай школе мастацтваў
Традыцыйная калядная выстаўка “Пад шолах сняжынак” адкрылася ў раённай дзіцячай школе мастацтваў. На ёй прадстаўлены работы яе выхаванцаў, выкананыя ў самай рознай тэхніцы: калаж і малюнак, нацюрморт і жанравая карцінка. А яшчэ работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадстаўленыя ў самым шырокім спектры.
Нельга прайсці раўнадушна ля прыгожых жывапісных работ Дар’і Жытковіч, а дэкаратыўныя... Читать далее
У Рымдзюнскім сельскім Доме культуры адкрылася выстаўка
Выстаўка прысвячаецца сумеснай беларуска-літоўскай воднай экспедыцыі па рацэ Вілія – Нярыс, якая адбылася ў 2007 годзе і была прысвечана 150-й гадавіне падобнага падарожжа выдатнага вучонага графа Канстанціна Тышкевіча.
Экспазіцыя складаецца з 97-мі здымкаў, кожны з якіх і па кампазіцыйным вырашэнні, і па глыбіні перадачы канкрэтнай падзеі, і па эмацыйнай афарбоўцы –... Читать далее
Што гаварыў пракурор...
У сераду пасля прыёму грамадзян пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў сустрэўся з працаўнікамі вузлоў паштовай і электрычнай сувязі, упраўлення сацыяльнай абароны насельніцтва і пенсійнага фонду. У сустрэчы таксама прымалі ўдзел пракурор Астравецкага раёна А.І. Марцінчык і намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла.
Віктар Мікалаевіч з’яўляўся дэлегатам IV Усебеларускага сходу, і таму... Читать далее
На вуліцы Валадарскага гарэла кватэра
Чарговы пажар здарыўся ноччу 16 снежня ў раённым цэнтры.
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, прыкладна ў палове другой гадзіны ночы ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме №47 у мікрараёне Валадарскага.
Аб пажары ў кватэры на пятым паверсе паведамілі... Читать далее