Выстаўка "Чароўная магія кветак" працуе ў раённай бібліятэцы
Літаральна пад занавес адыходзячага года ў чытальнай зале раённай бібліятэкі праходзіць выстава “Чароўная магія кветак” – свае фларыстычныя работы на суд гледачоў выстаўляе Ніна Мілаш.
Некалькі гадоў назад у астраўчан была магчымасць азнаёміцца з вырабамі з саломкі, якія Ніна Іосіфаўна выстаўляла таксама ў бібліятэцы. Але на гэты раз гледача чакаюць творы Н. Мілаш зусім іншага – нечаканага! – плану. “Энергія кветак, як адзін са стымулаў існавання свету”, – так каменціруе канцэпцыю экспазіцыі сама майстар.