Калядная выстаўка працуе ў Астравецкай школе мастацтваў

Традыцыйная калядная выстаўка “Пад шолах сняжынак” адкрылася ў раённай дзіцячай школе мастацтваў. На ёй прадстаўлены работы яе выхаванцаў, выкананыя ў самай рознай тэхніцы: калаж і малюнак, нацюрморт і жанравая карцінка. А яшчэ работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадстаўленыя ў самым шырокім спектры.


Нельга прайсці раўнадушна ля прыгожых жывапісных работ Дар’і Жытковіч, а дэкаратыўныя малюнкі Вікторыі Максімавай здольны ўзняць настрой гледача нават у самы шэры дзень. Цудоўныя работы атрымаліся і ў Іллі Дзям’янчыка, Веры Сівец, Яны Кавалеўскай, Аксаны Артышэвіч, Ганны Біркоўскай, Максіма Баршэвіча, Вікі Рудай, Максіма Пешкі, Жэні Бразевіча, Ірыны Масейка, Карыны Чуклай, Паліны Бурбуль, Максіма Савельева.


Ганна ЧАКУР.