На пажары ў Спондаўскім сельсавеце загінула жанчына

Сумна, але чым бліжэй канец года, тым часцей здараюцца пажары на Астравеччыне. І, як ні шкада, здараюцца яны ў большасці сваёй па віне саміх гаспадароў дамоў, кватэр, гаражоў і лазняў. Добра, калі пажар своечасова выяўлены і ліквідаваны. А калі не? То ўратаваць жыццё можа толькі шчаслівы выпадак.
Чарговы пажар, які здарыўся ў Спондаўскім сельскім Савеце, на жаль, шчаслівым фіналам не закончыўся – на ім загінула гаспадыня дома.


Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, 21 снежня ў 14.33 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення паступіла паведамленне аб пажары на хутары Ніўе, дзе гарэў аднапавярховы драўляны дом, у якім жыла жанчына 1936 года нараджэння.
Калі агонь быў лакалізаваны і патушаны, пад абломкамі столі, якая абвалілася падчас пажару, было знойдзена цела гаспадыні дома. Досыць актуальна установка пожарной сигнализации.
Апошні агляд дома праводзіўся ў лістападзе і тады жанчыне было настойліва рэкамендавана ліквідаваць чатыры парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Але, як лічаць спецыялісты, парушэнні не былі ліквідаваны і найбольш верагоднай прычынай пажару стала менавіта парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.


За бягучы год гэта ўжо 37 пажар на Астравеччыне (у мінулым годзе іх было 41). Колькасць ахвяр 2010 года складае 4 чалавекі, у 2009 годзе за аналагічны перыяд было зарэгістравана 12 смяротных выпадкаў.
Выратавальнікі спадзяюцца, што гэты сумны прыклад хоць крыху паўплывае на свядомасць жыхароў раёна і яны тэрмінова выправяць усе недахопы і парушэнні правілаў пажарнай бяспекі і сустрэнуць надыходзячыя святы ў бяспечнай абстаноўцы.


Антон МАЛЬШЭЎСКІ.