Новости

14:34 / 04.02.2011

Рэканструкцыя выратавальнай часці распачата

У будучым, калі разгорнецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў нашым раёне, адбудуцца змены і ў аснашчанасці падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Так, прадугледжваецца, што пры распрацоўцы інфраструктуры АЭС будуць пабудаваны як мінімум 2 пажарных дэпо па ахове станцыі і гарадка энергетыкаў.
На сённяшні дзень колькасць асабовага саставу пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў складае 60 чалавек, у... Читать далее

14:30 / 04.02.2011

Тры ўзнагароды медыцынскіх устаноў Астравеччыны

У пачатку лютага былі падведзены вынікі работы за 2010 год медыцынскіх устаноў вобласці. Наш раён атрымаў тры ўзнагароды.
Якасць работы лячэбных устаноў ацэньвалася па многіх паказчыках – гэта стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, лячэбна-дыягнастычная работа, паказчыкі смяротнасці, умовы працы, эканомія электраэнергіі і многія іншыя. У выніку  сярод усіх сельскіх фельчарска-акушэрскіх пунктаў вобласці Рытаньскі ... Читать далее

10:30 / 02.02.2011

Пытанне рэпарцёру: чаму не працуе аптэка?

Ва ўпраўленне па  працы, занятасці і сацыяльнай абароне патэлефаваў жыхар вёскі Гервяты і пацікавіўся: “Чаму ў Гервятах не працуе аптэка?”.
За адказам на пытанне мы звярнуліся да Васілія Васільевіча Будніка, загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі. І вось які адказ атрымалі:
– Аптэка ў Гервятах існавала шмат гадоў.  Але ў 2009 годзе спецыяліст,... Читать далее

15:03 / 28.01.2011

Прапанова ад лясгаса: дровы па цане... коржыка

3

Нам, работнікам лясгаса, часта даводзіцца чуць папрокі ў свой адрас. Маўляў, чаму не дазваляюць людзям забраць з лесу тыя дровы, якія літаральна пад нагамі валяюцца, – сухастой, буралом?… Канешне, рацыянальнае зерне ў гэтых заўвагах ёсць. Тым больш, што і мы падчас зрабіць усё не паспяваем.
Таму, ідучы насустрач пажаданням насельніцтва, Міністэрства... Читать далее

16:52 / 25.01.2011

Чаму закрылі пост "хуткай дапамогі" ў Міхалішкаўскай бальніцы?

На гэтае пытанне адказвае галоўны ўрач Астравецкай ЦРБ В. І. Тачоны:
— Пост “хуткай дапамогі” ў Міхалішках ніхто не закрываў і закрываць не збіраецца. Гаворка ідзе аб аптымізацыі службы хуткай медыцынскай дапамогі раёна. Патлумачу на канкрэтным прыкладзе. Па памяці нумар тэлефона паста “хуткай дапамогі” ў Міхалішкаўскай участковай бальніцы ведалі адзінкі.... Читать далее

16:27 / 25.01.2011

Колькі плаціць за таксі – высвятляў наш карэспандэнт

3

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка г.п. Астравец, якая расказала, што напярэдадні калядных святаў карысталася паслугамі  таксі – ехала ад будынка пошты да аўтавакзала і пры гэтым заплаціла таксісту 5000 беларускіх рублёў. А тыднем раней яна ехала на таксі ад вуліцы Валадарскага да аўтавакзала і заплаціла за праезд 3500. Вядома, розніца ў... Читать далее

16:25 / 21.01.2011

Традыцыі аднаўляюцца: крашчэнскае купанне на рацэ Лоша

Падобна, што ў нас на вачах нарадзілася новая традыцыя. Хаця, як кажуць, усё новае – гэта добра забытае старое. Сапраўды, традыцыя праваслаўных вернікаў купацца на Крашчэнне ў палонцы – старажытная, як хрысціянства. Вось толькі на Астравеччыне яна не была асабліва актуальнай.
У мінулым годзе чацвёра смелых – Валерый Блахін, Аляксей Маргуж,... Читать далее

16:11 / 21.01.2011

Не прапусціце! Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях стартуе 24 студзеня

У наступны панядзелак, 24 студзеня, у памяшканні Дома культуры (“Галактыка”) у 17.30 адбудзецца першая гульня раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях.
Як паказаў снежаньскі раённы турнір па інтэлектуальных гульнях і ўдзел астравецкіх каманд у Ашмянскім турніры, у нашым раёне даволі шмат людзей, якія б хацелі займацца інтэлектуальнымі гульнямі: гэта цікава, захапляюча, развіваюча.
Але,... Читать далее

15:28 / 18.01.2011

Кінапрэм'ера: "Брэсцкая крэпасць" у Астраўцы

Ваенная драма “Брэсцкая крэпасць”, якая выйшла на экраны толькі ў мінулым годзе, на працягу трох дзён – 19, 20 і 21 студзеня — будзе дэманстравацца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” у 16.30 і 19 гадзін.
Тыя, каму ўжо пашчасціла паглядзець гэты фільм, адзначаюць яго цікавы сюжэт, якасную і відовішчную “карцінку”, добрую ігру... Читать далее

15:25 / 18.01.2011

Валянціне Мадэкша і Тарэсе Валанцэвіч уручаны ордэны Маці

“Падумаеш, геройства – дзіця нарадзіць!”, — магчыма хмыкне скептык.
Нарадзіць, вядома, яшчэ не геройства. А вось выгадаваць, выхаваць дастойным чалавекам – гэта вялікая і цяжкая праца. Якую ведаюць толькі  тыя, хто прайшоў праз гэта – недаспаныя ночы, трывогі, хваляванні  і радасці.
А калі дзіця не адно, а пяць — і ўсё гэта... Читать далее