Новости

11:27 / 27.04.2011

«Мы прышчэпкі не баімся! – размова за «круглым сталом»

З 23 па 30 красавіка па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў краінах Еўрапейскага рэгіёна, у тым ліку і ў Рэспубліцы Беларусь, праводзіцца тыдзень імунізацыі пад лозунгам “Сумесная абарона ад агульных пагроз”.
З гэтай нагоды 20 красавіка ў Астравецкай ЦРБ прайшоў круглы стол, на якім былі разгледжаны пытанні... Читать далее

10:13 / 27.04.2011

"Гарачым" стаў мінулы тыдзень для выратавальнікаў

Мінулы тыдзень выдаўся вельмі гарачым для супрацоўнікаў раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях.
21 красавіка ў 11.45 у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Бялькішкі гарыць хлеў. Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, “Хуткая дапамога” цэнтральнай бальніцы і аўтамабіль... Читать далее

15:13 / 26.04.2011

З-за людской нядбайнасці магла згарэць вёска

Панядзелак 25 красавіка стаў “чорным” для супрацоўнікаў аддзела па надзвычайных сітуацыях раёна.
Усё пачалося ў 11.12, калі паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Альгіняны Астравецкага сельсавета. На месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі і аварыйныя службы: РАУС, ЦРБ, “Астравецрайгаз”, РЭС.
У выніку загарання пабудова была поўнасцю знішчана. Папярэдняя... Читать далее

10:29 / 25.04.2011

Маналог агранома: «Прашу зямліцу: не падвядзі!..»

–Аграномія – гэта маё. Нават не ведаю, адкуль ўва мне гэтая ўпэўненасць, але яна ёсць. Так, гэта складаная прафесія. І вельмі адказная – ад своечасовасці і граматнасці маіх рашэнняў часта залежаць вынікі працы ўсяго калектыву. Так, прафесійнага вопыту пакуль малавата – усё ж сёлетняя пасяўная толькі другая ў маім працоўным... Читать далее

14:21 / 22.04.2011

Сустракаем Вялікдзень!

ПАВАЖАНЫЯ ВЕРНІКІ!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Пасхі!
Зноў, як і кожную вясну, хрысціянскі свет адзначае светлае Уваскрэсенне Хрыстова.
Сёлета Пасху адначасова адзначаюць усе хрысціяне, яна нясе ў сабе духоўнае адзінства, злучае сэрцы, умацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і спакой у кожную сям’ю і ва ўсё грамадства.
Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць... Читать далее

13:02 / 21.04.2011

Падарунак ад праўлення СВК "Варняны" атрымалі жыхары Трокенік

Цудоўны падарунак да усіх веснавых свят жыхарам Трокенік зрабіла праўленне СВК “Варняны”: у вёсцы адкрыты фірменны магазін гэтай гаспадаркі.

У краме можна набыць не толькі прадукцыю, якую вырошчваюць у кааператыве – мяса тут, да прыкладу, значна дзешавейшае, чым у любой іншай гандлёвай кропцы, але і ўвогуле ўсе неабходныя прадукты харчавання,... Читать далее

13:30 / 19.04.2011

"Прамая лінія" з пракурорам Астравецкага раёна

У чацвер, 21 красавіка, адбудзецца “Прамая лінія” жыхароў Астравеччыны з пракурорам раёна Аляксандрам Іосіфавічам Марцінчыкам.

У гэты дзень з 10 да 11 гадзін можна патэлефанаваць Аляксандру Іосіфавічу па нумары 2-10-16 і атрымаць адказы на цікавячыя вас пытанні.... Читать далее

13:27 / 19.04.2011

Удзельнікі суботніка зарабілі каля 23 мільёнаў рублёў

У мінулую суботу на Астравеччыне, як і ва ўсёй краіне, прайшоў суботнік. Удзел у ім прыняло каля 9 тысяч чалавек, што складае 95 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва раёна.
Работы па добраўпарадкаванні вуліц, лесапаркавай зоны ў Астраўцы, ачыстка берагоў рэк і вадасховішча ад бытавога смецця, прывядзенне ў належны парадак пахаванняў воінаў па... Читать далее

11:36 / 19.04.2011

Гарыць трава...

1

Колькі ўжо разоў супрацоўнікі раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях рознымі спосабамі папярэджвалі насельніцтва раёна аб небяспецы выпальвання сухой травы, а ўсё роўна падраздзяленні штодня выязджаюць на яе тушэнне.
У 11.53 12 красавіка ў вёсцы Паляны Падольскага сельсавета згарэла 0,5 гектара травы і была рэальная пагроза загарання населенага пункта.
14 красавіка ў вёсцы... Читать далее

08:57 / 18.04.2011

Супер-сеялку набылі ў СВК "Міхалішкі"

Акурат да часу прыйшоўся новы пасяўны агрэгат, які набылі ў СВК “Міхалішкі”.
АППМ-6 — сумесная распрацоўка нарвежскай кампаніі “Kverneland Group”, сусветнага лідара ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, і Мінойтаўскага рамонтнага завода.
Падобны шматфункцыянальны пасяўны агрэгат пакуль першы і адзіны ў Астравецкім раёне. Кошт яго – каля 350-ці мільёнаў рублёў. Аднак, па словах галоўнага... Читать далее