Сустракаем Вялікдзень!

ПАВАЖАНЫЯ ВЕРНІКІ!

Шчыра віншуем вас са светлым святам Пасхі!

Зноў, як і кожную вясну, хрысціянскі свет адзначае светлае Уваскрэсенне Хрыстова.
Сёлета Пасху адначасова адзначаюць усе хрысціяне, яна нясе ў сабе духоўнае адзінства, злучае сэрцы, умацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і спакой у кожную сям’ю і ва ўсё грамадства.
Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць у глыбіню стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. Пасха раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, які зацвярджае вялізную духоўную энергію любові і дабрыні.
У такія дні ўсіх людзей перапаўняе пачуццё глыбокай непадробнай радасці і імкненне рабіць добрыя справы, акружаць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў клопаце і спачуванні.
Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстовага прынясе ў вашы дамы і сем’і дабрабыт, узаемаразуменне і вясенні настрой, надасць сілы для новай працы ў імя пераўтварэння і росквіту беларускай зямлі, сцвярджэння ідэалаў справядлівасці, міласэрнасці і бескарыслівай дапамогі бліжняму.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабра.


А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!

Сердечно поздравляем всех прихожан храмов Островецкого благочиния со Светлым Христовым Воскресением – Пасхой Господней! Всем сердцем радуюсь с вами грядущему торжеству Неба и земли.

Воскресение Христово имеет огромное значение не только в жизни каждого человека – это центральное событие мировой истории, ведь благодаря Крестному Подвигу Спасителя преодолена пропасть, отделявшая людей от Бога. В этот день мы должны простить друг другу все взаимные обиды, так как Пасха – это победа Христа над смертью и адом, над враждой и ненавистью. Взаимным прощением мы преумножим радость о Христе Воскресшем, в Котором залог нашего спасения, нашего примирения с Богом-Творцом и с людьми.
Сорадуясь вместе с вами, дорогие наши прихожане, призываю всех вас, подобно женам-мироносицам и апостолам Христовым, нести эту радостную весть о Воскресении Христовом всем своим близким, родственникам, знакомым и вообще всем окружающим нас людям.
Воистину Воскресе Христос!


Благочинный церквей Островецкого Благочиннического округа иерей Георгий САВИЦКИЙ.




ДАРАГІЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ Ў ХРЫСЦЕ АСТРАВЕЦКАГА ДЭКАНАТУ!

Хрыстус уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

У адпаведнасці са старадаўнім звычаем я хачу павіншаваць кожнага з вас, дарагія сведкі сапраўдных хвілінаў нашай веры, надзеі і любові. Гэта – цудоўныя хвіліны, якія дае кожнаму з нас Дарыцель жыцця, Пераможца шатана і смерці. Гэты выключны дзень упісаны асаблівым чынам у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва. Ніколі не выкрэслівайце з вашых сэрцаў гэты дзень, які безупынна мы можам перажыць!
Мае дарагія! Давайце сёння паглядзім на Хрыста, на Змёртвыхпаўстанне Пана і Збавіцеля! Давайце звернем увагу на сябе і сваё жыццё. Надайце сэнс свайму існаванню. Давайце ж паўторым услед за Божым слугой Янам Паўлам ІІ, што праўда аб паўстанні з памерлых – гэта праўда нашых чытачоў. Уваскрэсенне Божага Сына паказвае нам Божую мудрасць, якую павінен зразумець і прыняць сённяшні свет. Я жадаю кожнаму з вас, мае дарагія браты і сёстры, католікі і праваслаўныя – моцнай веры, непахіснай надзеі, а таксама сапраўднай любові на кожны дзень. Няхай радаснае аллелюя гучыць ва ўсіх кутках нашага краю. Прачніцеся да жыцця са Змёртвыхпаўсталым, і будзем шчаслівыя.


З малітвай ксёндз-дэкан Астравецкага дэканату Здзіслаў Пікула.