Библиотекари Островетчины присоединились к акции «За безопасность вместе»

Бібліятэкі Астравеччыны далучыліся да прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”.

Так, у Міхалішкаўскай школе разам з бібліятэкарам дзеці рабілі макеты памятак з інфармацыяй па правілах, якія трэба ведаць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Гервяцкія і кемелішкаўскія бібліятэкары расказвалі школьнікам, што рабіць у выпадку пажару.

У Варнянскай бібліятэцы-клубе школьнікі ўспаміналі правілы бяспекі.

Для вучняў СШ №1 бібліятэкар Мальскай бібліятэкі-клуба правяла віктарыну.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.