Новости

08:28 / 18.04.2011

На палях раёна пачалася сяўба

Жаўрукі пакуль не агучваюць пасяўную – баяцца, відаць, сіверу, які дзьме з вартым зайздрасці пастаянствам. А вось сейбітам не да сантыментаў – веснавы дзень год корміць. Пакуль вільгаці ў глебе хапае, пакуль тэрміны блізкія да аптымальных – паміраць збірайся, а збожжа сей.
Земляробы СВК імя Гашкевіча прыступілі да сяўбы аднымі з... Читать далее

13:32 / 15.04.2011

Канферэнцыя маладых і актыўных

На мінулым тыдні адбылася чацвёртая справаздачна-выбарная канферэнцыя Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Раз у тры гады збіраюцца лідары маладзёжнай арганізацыі на падобнай канферэнцыі, каб прааналізаваць сваю дзейнасць за гэты перыяд, абмеркаваць, што атрымалася, а што не, і вызначыць планы на будучую работу.
Адным з галоўных момантаў мерапрыемства стала... Читать далее

13:30 / 14.04.2011

Знаёмцеся: удзельніца ўсходнееўрапейскага конкурсу талентаў Аліна Едко

Шчыра кажучы, на ўсходнееўрапейскім конкурсе талентаў “Рамантычная экспрэсія”, які нядаўна праходзіў у Астраўцы, я не была. Адпаведна не бачыла і выступлення Аліны Едко з Варнян, як не бачыла дзясяткі іншых цікавых нумароў. Толькі пасля расказвалі, што гэтая ўдзельніца па-сапраўднаму здзівіла гледачоў і журы моцнай экспрэсіяй, арыгінальнай пастаноўкай і нямой размовай... Читать далее

08:51 / 13.04.2011

16 красавіка пройдзе суботнік

У суботу жыхары Астравеччыны разам з усёй краінай выйдуць на агульнарэспубліканскі суботнік.
Для яго правядзення створаны спецыяльны раённы штаб, які вызначыць аб’екты для прымянення сіл супрацоўнікам усіх арганізацый і ўстаноў. Нехта будзе працаваць на сваіх рабочых месцах. Але значная частка насельніцтва, і не толькі працоўнага, па традыцыі зоймецца навядзеннем парадку —... Читать далее

08:30 / 13.04.2011

"Белая Русь" развіваецца

На мінулым тыдні прайшло пашыранае пасяджэнне савета Астравецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
На пасяджэнне сабраліся кіраўнікі пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” і намеснікі арганізацый па ідэалагічнай рабоце. А на абмеркаванне выносілася некалькі пытанняў: вынікі работы арганізацыі ў 2009-2010 гадах, задачы на наступныя два гады і актуальныя жыццёвыя пытанні.
Са... Читать далее

08:21 / 13.04.2011

Санітарная камісія адправілася ў рэйд па вуліцах Астраўца

Вясна – час прабуджэння і аднаўлення. Аднак разам з растаўшым снегам часам адкрываецца сумная карціна – рэшткі мінулагодняга смецця, якое не паспелі ці не захацелі прыбраць.
Для таго, каб паглядзець, як Астравец і яго жыхары падрыхтаваліся да вясны, быў арганізаваны чарговы рэйд па вуліцах райцэнтра. На гэты раз у склад санітарнай... Читать далее

08:17 / 13.04.2011

На сувязі – начальнік Астравецкага РАУС

Пра дарогі, алкаголь, планы на будучыню… і не толькі ішла размова падчас “Прамой лініі” з начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандрам Іванавічам Шастайла, якая адбылася на мінулым тыдні. На працягу амаль дзвюх гадзін жыхары Астраўца і раёна маглі звярнуцца з цікавячымі іх пытаннямі ці праблемамі і атрымаць адказ.
А пакуль тэлефон... Читать далее

07:52 / 13.04.2011

Тры астравецкія каманды знаходзяцца ў дзесятцы лепшых

Пасля першага туру асінхроннага чэмпіянату Гродзенскай вобласці сярод дарослых па гульні “Што? Дзе? Калі?” тры астравецкія каманды знаходзяцца ў дзесятцы лепшых.
Правілы правядзення асінхроннага завочнага чэмпіянату прадугледжваюць, што ён праводзіцца прыкладна ў адзін час на розных пляцоўках вобласці – у тых гарадах, дзе найбольш развіты інтэлектуальны рух. У Астраўцы першы тур... Читать далее

07:49 / 13.04.2011

Мінулае і сёння ваенных камісарыятаў

У мінулую пятніцу, 8 красавіка, у краіне адзначаўся дзень утварэння ваенных камісарыятаў. Больш падрабязна пра гэты дзень, асноўныя задачы ваенкаматаў, а таксама пра стварэнне Астравецкага ваенкамата мы папрасілі расказаць ваеннага камісара Ігара Мікалаевіча Чычварына.
–Наогул, гісторыя стварэння ваенных камісарыятаў пачалася вельмі даўно. Толькі ў розныя часы гэтыя структуры называліся па-рознаму: ад... Читать далее

16:04 / 12.04.2011

Дамавыя кнігі адмяняюць

З 17 верасня 2010 года ўступіў у сілу Загад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.06.2010 №296 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання”, у адпаведнасці з якім Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі трэба прыняць меры па... Читать далее