16 красавіка пройдзе суботнік
У суботу жыхары Астравеччыны разам з усёй краінай выйдуць на агульнарэспубліканскі суботнік.
Для яго правядзення створаны спецыяльны раённы штаб, які вызначыць аб’екты для прымянення сіл супрацоўнікам усіх арганізацый і ўстаноў. Нехта будзе працаваць на сваіх рабочых месцах. Але значная частка насельніцтва, і не толькі працоўнага, па традыцыі зоймецца навядзеннем парадку — прычым не толькі на сваіх тэрыторыях, якія даўно павінны былі блішчэць чысцінёй, а ў месцах, дзе любяць бавіць час усе, а вось прыбіраць за сабой – далёка не кожны.
Трэба спадзявацца, што пасля суботніка наш горад стане яшчэ больш чыстым і прыгожым. А заробленыя на ім сродкі пойдуць на вырашэнне важных сацыяльных задач.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.