Лета заканчваецца, а гэта значыць, што для бацькоў наступіла пара збіраць дзяцей у школу – сшыткі, ручкі, алоўкі, спартыўная форма. Аднак самая важная і складаная пакупка – школьны ранец. Сучасныя школьнікі вымушаны насіць цэлую гару падручнікаў, сшыткаў і іншых школьных прылад. І калі не падабраць “правільны” ранец, то гэта можа... Читать далее
Социальная политика
Дырэктар Гервяцкай школы атрымала ўзнагароду за працу
На мінулым тыдні ў Гродна прайшла штогадовая абласная нарада кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі, на якой прысутнічала і дэлегацыя педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі нашага раёна.
Пасля выступленняў і абмеркавання надзённых пытанняў адукацыі прайшла і абавязковая цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў сістэмы адукацыі вобласці.
Сярод узнагароджаных была і дырэктар Гервяцкай школы Наталля Іванаўна... Читать далее
Да навучальнага года школы атрымалі новыя камп”ютары
Напярэдадні новага навучальнага года дзве школы раёна — Міхалішкаўская і СШ №1 гарадскога пасёлка — атрымалі сучасныя камп’ютарныя класы.
У камплекце – сістэмныя блокі, дастатковага аб’ёму памяці вадкакрышталёвыя маніторы, прынтары.
Абнаўленне базы інфарматызацыі школ Астравеччыны адбываецца ў адпаведнасці з абласной праграмай.
Нагадаем, што камп’ютарная тэхніка, якая выкарыстоўвалася ў гэтых школах да апошняга часу,... Читать далее
Перадвераснёўская “ліхаманка”
На дварэ пачатак жніўня. Да новага навучальнага года – амаль месяц. Але “яшчэ” ці “ўжо”?
Школьныя базары, магазіны, рынкі… Сшыткі, алоўкі, ручкі, іншыя школьныя канцылярскія тавары… Сукенкі, сарафаны, спадніцы, штаны, пінжакі… Маляўнічыя сумкі, партфелі, рукзакі… І самае частае пытанне ў размове дарослых і дзяцей: “У школу ўжо сабраліся?”
Пра тое,... Читать далее
Тыдзень postfactum
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Бывай, абітурыент-2011
На мінулым тыдні завяршылася ўступная кампанія ў ВНУ. Хтосьці святкуе поспех, хтосьці перажывае горыч няўдачы.
Пакрыўджаных было б менш, калі б у нас існавала практыка падачы дакументаў адразу ў некалькі навучальных устаноў. Раней роднае Міністэрства адукацыі тлумачыла сваю пазіцыю выключна інтарэсамі абітурыентаў, якія, маўляў, павінны... Читать далее
Пра школы, садкі, адпачынак і цэнтралізаванае тэсціраванне
пыталіся бацькі ў начальніка аддзела адукацыі падчас “Прамой лініі”.
На “Прамую лінію” з начальнікам аддзела адукацыі Віктарам Віктаравічам Млечка, якая прайшла 13 ліпеня, званкоў паступіла не шмат. Яно і зразумела: сярэдзіна лета, усе адпачываюць і ў школу пакуль што не збіраюцца. Тэлефанавалі самыя адказныя і зацікаўленыя бацькі.
Званок ад жыхаркі вёскі Міхалішкі... Читать далее
Як выхоўваць дзяцей?
Сёлета настаўнікам школ прадаставілася магчымасць паўдзельнічаць у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. Кожнаму з іх было прапанавана пяць намінацый. Праўда, работы былі прадстаўлены толькі ў трох з іх – усяго ж на конкурс настаўнікі заявілі 9 праектаў.
Дзве работы – у намінацыі “Гадуем патрыётаў... Читать далее
“Класны” клас у Варнянах, Гервятах і Трокеніках
Штогод напрыканцы навучальнага года настаўнікі выстаўляюць у журнал выніковыя адзнакі, а дзеці пераносяць іх у свае дзённікі – у школе падводзяцца вынікі работы за год.
Не адпачываюць у гэты час і класныя кіраўнікі – яны збіраюць усе свае напрацоўкі за год, складваюць іх у таўшчэзныя папкі і адпраўляюць на раённы конкурс... Читать далее
Мальская скарбніца ведаў
Пачатак новай школы ў Малях быў пакладзены тады, калі ў вёсцы пабудавалі дзіцячы садок. Адбылося гэта ў 1991 годзе, тады ж у новы будынак перабраліся выхаванцы пачатковай школы – і садок перарос у дзіцячы сад – пачатковую школу. А ўжо ў 1996 года ўстанова была рэарганізавана ў базавую школу –... Читать далее
Варнянскія эколагі – на вышыні!
З перамогай вярнуліся варнянскія школьніцы з абласнога злёту юных эколагаў “Захаваем нашу зямлю блакітнай і зялёнай.
Не першы раз школьніцы з Варнян ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах. Неаднаразова яны з’яўляліся пераможцамі і прызёрамі шматлікіх навуковых канферэнцый і алімпіяд.
Вось і сёлета васьмікласніца Марта Блашкевіч і дзесяцікласніцы Валерыя Апановіч, Яна Сідарэнка і Дзіяна Асадчук... Читать далее