Як выхоўваць дзяцей?

Сёлета настаўнікам школ прадаставілася магчымасць паўдзельнічаць у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. Кожнаму з іх было прапанавана пяць намінацый. Праўда, работы былі прадстаўлены толькі ў трох з іх – усяго ж на конкурс настаўнікі заявілі 9 праектаў.


Дзве работы – у намінацыі “Гадуем  патрыётаў Беларусі!”, шэсць заявак было пададзена на намінацыю “Здароўе – гэта здорава!” і  толькі адна ў намінацыі “Лепшая творчая ідэя арганізацыі шостага школьнага дня”.
Па выніках адбору ў кожнай намінацыі быў выбраны адзін пераможца. Лепшым у намінацыі “Гадуем патрыётаў Беларусі!” стаў праект Гудагайскай школы (аўтар І.М. Жалток), у намінацыі “Здароўе – гэта здорава!” першае месца прысуджана праекту, прадстаўленаму  Н.М. Купрэвіч з СШ №1 і ў намінацыі “Лепшая творчая ідэя арганізацыі шостага школьнага дня” пераможцам стаў праект Л.М. Апановіч з Варнянскага НПК.
Работы гэтых аўтараў цяпер накіраваны ў Гродна для ўдзелу ў  абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.


Алена ЯРАШЭВІЧ.