Да навучальнага года школы атрымалі новыя камп”ютары

Напярэдадні новага навучальнага года дзве школы раёна — Міхалішкаўская і СШ №1 гарадскога пасёлка — атрымалі сучасныя камп’ютарныя класы.


У камплекце – сістэмныя блокі, дастатковага аб’ёму памяці вадкакрышталёвыя маніторы, прынтары.
Абнаўленне базы інфарматызацыі школ Астравеччыны адбываецца ў адпаведнасці з абласной праграмай.
Нагадаем, што камп’ютарная тэхніка, якая выкарыстоўвалася ў гэтых школах да апошняга часу, была закуплена ў пачатку мінулага дзесяцігоддзя і за час, які прайшоў, састарэла фізічна і маральна.
Зрэшты, старыя камп’ютары не будуць выкінуты на звалку. Адміністрацыя школ плануе выкарыстоўваць іх у кіраўніцкай дзейнасці і метадычнай рабоце.


Эдуард Іванаў.