Раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб прысваенні назваў і перайменаванні вуліц гарадскога пасёлка Астравец.
У адпаведнасці з ім праектуемай вуліцы ў раёне шматкватэрнай забудовы, размешчанай у паўночна-ўсходнім напрамку ад перасячэння вуліцы Карла Маркса да вуліцы Валадарскага, прысвоена назва: вуліца Паркавая.
Існуючую вуліцу ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчаную ў паўднёва-заходнім напрамку ад вуліцы... Читать далее
Вуліцам Астраўца прысвоены новыя назвы
Канферэнцыя маладых і актыўных
На мінулым тыдні адбылася чацвёртая справаздачна-выбарная канферэнцыя Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Раз у тры гады збіраюцца лідары маладзёжнай арганізацыі на падобнай канферэнцыі, каб прааналізаваць сваю дзейнасць за гэты перыяд, абмеркаваць, што атрымалася, а што не, і вызначыць планы на будучую работу.
Адным з галоўных момантаў мерапрыемства стала... Читать далее
Ты не такі ўжо і “круты”, калі не вып’еш...
Вядома, што адным з фактараў, які разбурае грамадства, з’яўляецца злачыннасць. Тэма “Злачынства і падлетак” стала актуальнай, як ніколі, у 21 стагоддзі. Чаму? Цяжка адказаць адназначна. Можа, таму што маладыя людзі не заўсёды асэнсоўваюць тое, што яны робяць, а, можа – таму, што значна павялічыўся матэрыяльны дастатак у большасці насельніцтва.
Як гэта... Читать далее
Знаёмцеся: удзельніца ўсходнееўрапейскага конкурсу талентаў Аліна Едко
Шчыра кажучы, на ўсходнееўрапейскім конкурсе талентаў “Рамантычная экспрэсія”, які нядаўна праходзіў у Астраўцы, я не была. Адпаведна не бачыла і выступлення Аліны Едко з Варнян, як не бачыла дзясяткі іншых цікавых нумароў. Толькі пасля расказвалі, што гэтая ўдзельніца па-сапраўднаму здзівіла гледачоў і журы моцнай экспрэсіяй, арыгінальнай пастаноўкай і нямой размовай... Читать далее
16 красавіка пройдзе суботнік
У суботу жыхары Астравеччыны разам з усёй краінай выйдуць на агульнарэспубліканскі суботнік.
Для яго правядзення створаны спецыяльны раённы штаб, які вызначыць аб’екты для прымянення сіл супрацоўнікам усіх арганізацый і ўстаноў. Нехта будзе працаваць на сваіх рабочых месцах. Але значная частка насельніцтва, і не толькі працоўнага, па традыцыі зоймецца навядзеннем парадку —... Читать далее
Тыдзень postfactum: хронікі вайны і "сенсацый"
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Вогненны Усход
Пакуль на зямлі “бадаюцца” прыхільнікі і праціўнікі Кадафі, з неба за ўсім, што адбываецца на лівійскай зямлі, пазіраюць “вышэйшыя” сілы – авіяцыя НАТА. Час ад часу б’юць нават па сваіх. Гэта значыць – па апазіцыі. Тыя крыўдзяцца – маўляў, мы ж вас папярэджвалі, што... Читать далее
"Белая Русь" развіваецца
На мінулым тыдні прайшло пашыранае пасяджэнне савета Астравецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
На пасяджэнне сабраліся кіраўнікі пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” і намеснікі арганізацый па ідэалагічнай рабоце. А на абмеркаванне выносілася некалькі пытанняў: вынікі работы арганізацыі ў 2009-2010 гадах, задачы на наступныя два гады і актуальныя жыццёвыя пытанні.
Са... Читать далее
З узнагародамі вярнуліся астравецкія школьнікі з рэспубліканскай алімпіяды
Рэспубліканская алімпіяда па геаграфіі і гісторыі праходзіла ў Магілёве.
Гімназіст Аркадзь Каржановіч увайшоў у склад зборнай каманды па геаграфіі, а Юля Сцефановіч, вучаніца Гервяцкай школы, удзельнічала ў алімпіядзе па гісторыі.
Дарэчы, адзінаццацікласнік Аркадзь Каржановіч у падобным выпрабаванні ўдзельнічаў не першы раз. Сёлета ён зноў паказаў добрыя веды, за што і быў узнагароджаны... Читать далее
Санітарная камісія адправілася ў рэйд па вуліцах Астраўца
Вясна – час прабуджэння і аднаўлення. Аднак разам з растаўшым снегам часам адкрываецца сумная карціна – рэшткі мінулагодняга смецця, якое не паспелі ці не захацелі прыбраць.
Для таго, каб паглядзець, як Астравец і яго жыхары падрыхтаваліся да вясны, быў арганізаваны чарговы рэйд па вуліцах райцэнтра. На гэты раз у склад санітарнай... Читать далее
На сувязі – начальнік Астравецкага РАУС
Пра дарогі, алкаголь, планы на будучыню… і не толькі ішла размова падчас “Прамой лініі” з начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандрам Іванавічам Шастайла, якая адбылася на мінулым тыдні. На працягу амаль дзвюх гадзін жыхары Астраўца і раёна маглі звярнуцца з цікавячымі іх пытаннямі ці праблемамі і атрымаць адказ.
А пакуль тэлефон... Читать далее