З узнагародамі вярнуліся астравецкія школьнікі з рэспубліканскай алімпіяды
Рэспубліканская алімпіяда па геаграфіі і гісторыі праходзіла ў Магілёве.
Гімназіст Аркадзь Каржановіч увайшоў у склад зборнай каманды па геаграфіі, а Юля Сцефановіч, вучаніца Гервяцкай школы, удзельнічала ў алімпіядзе па гісторыі.
Дарэчы, адзінаццацікласнік Аркадзь Каржановіч у падобным выпрабаванні ўдзельнічаў не першы раз. Сёлета ён зноў паказаў добрыя веды, за што і быў узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.
Дзевяцікласніца Юля Сцефановіч з Гервяцкай школы выступала на абласной алімпіядзе па гісторыі за дзясяты клас і таксама паказала добры вынік і трывалыя веды, за што і была ўзнагароджана граматай за дасягнутыя поспехі.
Віншуем нашых алімпіёнікаў Аркадзія Каржановіча і Юлю Сцефановіч і іх настаўнікаў Хрысціну Браніславаўну Гіруць і Надзею Станіславаўну Шатроўскую з добрымі вынікамі!
Алена ЯРАШЭВІЧ.