Человек и его дело

15:58 / 26.12.2011

Лёсы людскія: Рэгіна Антонаўна Сасноўская з Быстрыцы

Невысокая, худзенькая, хуткая – хіба можна паверыць, што Рэгіне Антонаўне Сасноўскай, жыхарцы Быстрыцы, ідзе 85-ы год?! А калі яна яшчэ і заспявае!.. Голас у жанчыны па-ранейшаму малады – яму скараецца любая вышыня. Як скараюцца гэтай прыгожай жанчыне ўсе пад’ёмы і спускі яе няпростай жыццёвай дарогі…
–Рэчанька мая мілая! Тысячы гадоў нясеш... Читать далее

08:57 / 19.12.2011

Прадстаўніца Астравеччыны Інэса Шчука пабывала ў В'етнаме

Вось як бы ні стараліся зубаскаліць насмешнікі ўсялякіх масцей над правінцыяльнасцю і памерамі нашага гарадка, а ўсё ж без нас, астравецкіх, як без вады – не абысціся! Калі ў Мілане на сусветную выставу садаводаў не паспела прыбыць дэлегацыя адной з краін, каго арганізатары папрасілі пранесці яе сцяг на адкрыцці імпрэзы?... Читать далее

09:54 / 15.12.2011

Гонар раёна. Людміла Гібадуліна: “Вучыцца трэба ўсё жыццё”

Людміла Генадзьеўна Гібадуліна –інжынер станцыённага ўчастка раённага прадпрыемства электрасувязі. У 1975 годзе закончыла Астравецкую сярэднюю школу. У 1981 годзе – факультэт металарэжучых станкоў і інструментаў Уфімскага авіяцыйнага інстытута імя Сярго Арджанікідзе па спецыяльнасці “Тэхналогія машынабудавання”. Працавала ў канструктарскім бюро Пермскага НДІ авіяцыйнага будаўніцтва, у канструктарскім бюро Уфімскага НДІ “СПТ “Нафта”.... Читать далее

11:11 / 06.12.2011

Для чаго і для каго створана ў Астраўцы аддзяленне дзённага знаходжання маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Аддзяленне дзённага знаходжання маладых інвалідаў, якое працуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзейнічае без малога два гады: рашэнне аб яго стварэнні раённы выканаўчы камітэт прыняў 30 снежня 2009 года. Але далёка не ўсе ведаюць, для чаго і для каго яно створана, чым там займаюцца і ўвогуле – навошта... Читать далее

09:05 / 24.11.2011

Адам Мальдзіс. Ад школьніка да прафесара – чытач бібліятэкі

У мінулую суботу цэнтральная раённая бібліятэка прымала шаноўнага госця – выбітнога вучонага-літаратуразнаўца, доктара філалогіі, прафесара Адама Іосіфавіча Мальдзіса. Нагода для сустрэчы была адметная: незвычайны юбілей госця. 65 гадоў таму вучань Астравецкай сярэдняй школы Адам Мальдзіс запісаўся ў раённую бібліятэку – і з тае пары застаецца яе чытачом. Цяжка сказаць, ці... Читать далее

10:21 / 15.11.2011

Знаёмцеся: начальнік транспартнай інспекцыі аўтамабільнага пункта пропуску “Катлоўка” Аляксандр Рэут

Аляксандр Браніслававіч Рэут па праву можа лічыць сваім асабістым многія прафесійныя святы. Дзень энергетыка, да прыкладу – быў час, калі паўгода працаваў электраманцёрам у Ашмянскім ПЭСе. Ці Дзень міліцыі – тры гады з’яўляўся начальнікам пункта цэнтралізаванай аховы спецыялізаванага падраздзялення раённага аддзела ўнутраных спраў. Дзень работніка лесу – дрэваапрацоўкай таксама даводзілася... Читать далее

14:11 / 09.11.2011

Тры вершы Максіма Багдановіча

9 снежня 2011 года выдатнаму класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу спаўняецца 120 гадоў
Адпраўная кропка
…Пра гэты выпадак мне расказала загадчыца Спондаўскай бібліятэкі Іаланта Валуевіч. Ён адбыўся ў сярэдзіне васьмідзясятых, у часы, калі большасць з нас старанна “чёкала”, строга кантралюючы ўласнае вымаўленне, каб у ім, барані бог, не праскочылі ноткі “калгаснай” беларускай... Читать далее

14:02 / 09.11.2011

Cправы маладых: пазітыўныя клопаты Эльміры Салтанавай

Яна чымсьці нагадвае камп’ютарны смайлік – гэткая ж усмешлівая, пазітыўная, з гарэзлівай іскрынкай у вачах.
Па характару – аптымістка, па жыцці – выдатніца і актывістка.
Як выдатніца, мела права на першачарговае размеркаванне пасля заканчэння Ваўкавыскага педагагічнага каледжа.
А як актывістка і шчыры патрыёт сваёй навучальнай установы, ведала, што з Астравецкага аддзела адукацыі ў... Читать далее

08:28 / 28.10.2011

Людзі справы: заснавальніца першага ў Астраўцы салона штор Алена Мястоўская

Шторы, гардзіны, фіранкі – усё гэта для інтэр’ера тое ж самае, што аксесуары для сукенкі. Без іх, а таксама без іншых мілых дробязяў пакой выглядае халодным і нежылым. Калі ж вы самастойна падбераце тканіну, а спецыялісты дапамогуць вам распрацаваць дызайн новай “вопраткі” для вокнаў, то ваш дом будзе не толькі... Читать далее

12:32 / 20.10.2011

Журналіст з Сакольнікаў Іван Граблеўскі

Цяжэй за ўсё пісаць пра родных. Усе яны – толькі дзядзькі, цёткі, сёстры, мама… Самыя звычайныя людзі – ужо хаця б таму, што ты ведаеш іх столькі, колькі ведаеш сябе. Ды, па сутнасці, яны і ёсць часцінка цябе (ці ты іх?). Расказваць пра іх дасягненні – нібы выхваляцца сваімі ўласнымі,... Читать далее