20 кастрычніка ў раённым аддзеле ўнутраных спраў панавала хваляванне – тут чакалі маніторынгавую камісію, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі міжнародных і рэспубліканскіх арганізацый.
У склад камісіі ўваходзілі начальнік аддзела па пытаннях бежанцаў і прыстанішча з Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Таццяна Уладзіміраўна Тумашык і яе намеснік Сяргей Міхайлавіч... Читать далее
Новости
Маніторынгавая камісія пабывала ў Астравецкім РАУС
Аб колькасці, размяшчэнні і складзе насельніцтва Астравецкага раёна па дадзеных перапісу насельніцтва ў 2009 годзе
Па стану на 14 кастрычніка 2009 года ў Астравецкім раёне пастаянна пражывала 24266 чалавек. За дзесяць гадоў, што мінулі пасля перапісу 1999 года, колькасць насельніцтва раёна зменшылася на 5219 чалавек, або на 17,7%. Для параўнання: у перыяд паміж перапісамі 1989 і 1999 гадоў колькасць насельніцтва раёна зменшылася ўсяго на 348... Читать далее
Перамаглі, гуляючы
На мінулым тыдні, 13 кастрычніка, у Гродна прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу ігравых праектаў “Гуляюць дзеці – гуляем мы!” для педагогаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, а таксама іншых устаноў адукацыі. Сярод 21 каманды, якія прымалі ўдзел у конкурсе, каманда Астравецкага раённага цэнтра пазашкольнай работы стала лепшай.
Гонар нашага раёна паехалі... Читать далее
Лепшы юннат Аркадзь Каржановіч
На працягу апошняга летняга месяца ў раёне праходзіў раённы этап рэспубліканскага конкурса “Юннат-2010”.
Тады пераможцам у намінацыі “Вывучаем, даследуем, эксперыментуем” стаў вучань гімназіі №1 г.п. Астравец Аркадзій Каржановіч. Акрамя навуковай работы, на абласны конкурс былі накіраваны выставачныя экспазіцыі з жывых і сухіх раслін “Ступені”, “Золата палёў” і “Сэрца зямлі маёй”, прадстаўленыя... Читать далее
Восеньскі кірмаш прайшоў у Астраўцы
Некалі пра астравецкі край хадзіла жартаўлівая, але красамоўная прыказка: “Вады – хоць заліся, камянёў – хоць забіся, хлеба прыкупі – дый жыві”. Сёння яна ўжо страціла сваю актуальнасць і, пабываўшы на традыцыйным восеньскім кірмашы, яе можна перафразіраваць па-іншаму: збожжа – хоць засыпся, бульбы – хоць забіся, песню заспявай – дый... Читать далее
Журналісцкая перамога Эдуарда Свірыда
На штогадовым пасяджэнні – падвядзенні вынікаў працы абласных і раённых газет і тэлерадыёкампаній, якое ў чацвер праходзіла ў горадзе Гродна, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і дыпламантаў абласных творчых конкурсаў.
Сярод узнагароджаных творчых супрацоўнікаў газет, радыё і тэлебачання засвяцілася і зорка журналіста “Астравецкай праўды” Эдуарда Іванавіча Свірыда, які на абласным конкурсе стаў адным... Читать далее
Аматары-арнітолагі сустрэліся ў Вароне
На мінулым тыдні ў вёсцы Варона праходзілі дні аматараў назірання за птушкамі.
Арганізатарам акцыі выступіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая прадаставіла неабходную апаратуру для назірання мясцоваму арнітолагу Станіславу Баляслававічу Памецьку, які славіцца сваёй любоўю да птушынага свету і стараецца прывіць гэтую любоў дзецям на занятках “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, што... Читать далее
На "Прамой лініі" — "Беларусбанк"
Нядаўна ў Астравецкім Цэнтры банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” адбылася “Прамая лінія”, справаздачу з якой мы прапануем нашым чытачам.
–Год назад я ўзяў у вашым банку крэдыт. У сучасны момант стан маіх фінансавых спраў значна паправіўся, і я хацеў бы вярнуць пазыку раней абумоўленага з банкам тэрміну. Але знаёмы напалохаў мяне, што ў... Читать далее
Гасцёўня "Візаві": настаўнік вачыма дзяцей і дарослых
Закончыўся першы месяц навучальнага года, а разам з ім адзначалася ўсенароднае свята – Дзень настаўніка. Як адносяцца да гэтага дня дзеці і дарослыя, вучні і бацькі? Менавіта гэта мы вырашылі даведацца ў нашых гасцей. Сёння ў гасцёўню “Візаві” мы запрасілі вучаніцу 11 класа гімназіі №1 Амалію Азацян і жыхарку пасёлка... Читать далее
Запрашаем на кірмаш!
Cпяшайцеся – не спазніцеся: традыцыйны восеньскі кірмаш адбудзецца ў гэтую суботу, 9 кастрычніка. Месца сустрэчы змяніць нельга – лесапаркавая зона Астраўца. Час – таксама: гандлёвыя рады пачнуць працаваць з 10 гадзін раніцы, а ў 11 пачнецца самае цікавае – абарона падворкаў кожнай гаспадаркі.
Так што шыкуйце грошыкі... Читать далее