Лепшы юннат Аркадзь Каржановіч
На працягу апошняга летняга месяца ў раёне праходзіў раённы этап рэспубліканскага конкурса “Юннат-2010”.
Тады пераможцам у намінацыі “Вывучаем, даследуем, эксперыментуем” стаў вучань гімназіі №1 г.п. Астравец Аркадзій Каржановіч. Акрамя навуковай работы, на абласны конкурс былі накіраваны выставачныя экспазіцыі з жывых і сухіх раслін “Ступені”, “Золата палёў” і “Сэрца зямлі маёй”, прадстаўленыя выхаванцамі гімназіі №1, Варонскай школы і Астравецкага ЦПР.
На днях з Гродна прыйшла радасная навіна – навукова-даследчая работа Аркадзія Каржановіча “Вырошчванне памідораў у адкрытым і закрытым грунце на двух каранях і з фарміраваннем у адзін парастак” прызнана лепшай і адзначана дыпломам І ступені.
Віншуем з перамогай!
Алена ЯРАШЭВІЧ.
