Новости

16:37 / 21.03.2012

Вучню Астравецкай школы мастацтваў Аляксандру Вішнеўскаму ўсміхнулася фартуна

Яшчэ нядаўна пра музычныя здольнасці Аляксандра Вішнеўскага мала хто ведаў. Але пасля таго, як ён паспяхова выступіў на рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча, які адбыўся ў Лідскім музычным каледжы, і прывёз адтуль Дыплом ІІ ступені, аб ім толькі і гаварылі ў Астравецкай школе мастацтваў.
Першымі павіншавалі юнака... Читать далее

08:01 / 21.03.2012

С 5 по 31 марта проводится регистрация на профессионально-психологическое собеседование

Вступительная кампания в вузы Беларуси официально стартует с начала профессионально-психологического собеседования.
В Гродненском государственном университете имени Янки Купалы можно будет зарегистрироваться и пройти профессионально-психологическое собеседование по трем группам специальностей:
«государственное управление и право», «правоведение», «экономическое право»,  «международные отношения», «международное право», «журналистика», «международная журналистика».
Абитуриенты указанных специальностей проходят профессионально-психологическое собеседование вне зависимости от формы... Читать далее

14:21 / 19.03.2012

Гродненский государственный университет имени Янки Купалы приглашает на Дни открытых дверей факультетов

Будущим студентам, их родителям и педагогам предлагаем неформальное общение с деканами, преподавателями и студентами. В программе Дней открытых дверей – презентации факультетов, лекции и мастер-классы, выставки и конкурсы, консультации по условиям поступления и обучения.
Вы сможете узнать, в чем секрет успешной подготовки к вступительным испытаниям, где проходят практику и стажировку и... Читать далее

14:22 / 17.03.2012

Затрымана кантрабандная партыя цыгарэт

Нягледзячы на пастаянныя знаходкі незаконных цыгарэт, іх кантрабанда працягваецца.
Напярэдадні жаночага свята, 7 сакавіка, на ўчастку пагранічнага паста “Вялікая Страча” пагранічнікі з дапамогай службовага сабакі знайшлі 6 скрынак (3000 пачак) цыгарэт. Пакуль грамадзян, якія маюць дачыненне да незаконнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў, выявіць не ўдалося. Цыгарэты перададзены супрацоўнікам інспекцыі Міністэрства па падатках... Читать далее

13:54 / 17.03.2012

Пытанне рэпарцёру: як вырашыць сітуацыю з інтэрнэт-паслугамі?

2

У рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” звярнуліся жыхары дома №49 па вуліцы Валадарскага г.п. Астравец, якія скардзіліся на тое, што ў іх доме вельмі дрэнная сітуацыя з інтэрнэт-паслугамі, якія прадастаўляе правайдэр ByFly: пастаянна абрываецца сувязь, нізкая хуткасць злучэння – глядзець on-line фільмы ці перадачы немагчыма. Жыхары дома прасілі дапамагчы ў вырашэнні... Читать далее

10:00 / 17.03.2012

Маладыя астраўчане ў Дзень Канстытуцыі атрымалі свой галоўны дакумент

15 сакавіка па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя сходы і святочныя канцэрты, прысвечаныя дзяржаўнаму святу – Дню Канстытуцыі. Астравец не стаў выключэннем. Урачысты сход прайшоў у кінаканцэртнай зале “Астравец”.
Намеснік старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта В.М. Аксютчык павіншаваў усіх, хто сабраўся ў той дзень у святочнай зале, з Днём Канстытуцыі і расказаў... Читать далее

14:22 / 16.03.2012

У Астравецкім раёне гарэў грузавы аўтамабіль

15 сакавіка ў 1.10 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення паступіла паведамленне аб загаранні грузавога аўтамабіля з прычэпам на стаянцы ў вёсцы Слабодка Трокеніцкага сельсавета.
Як стала вядома, аўтамабіль “МАН-23403” належыць індывідуальнаму прадпрымальніку з Калінінграда, і ў нашых краях ён аказаўся падчас паездкі ў Самару з грузам сантэхнікі транзітам праз Літву. На стаянцы... Читать далее

13:51 / 16.03.2012

Чытайце ў суботу ў "Астравецкай праўдзе"

У нашым суботнім нумары нашы чытачы змогуць пазнаёміцца:


    з няпростай гісторыяй вёскі Кавалёўка і такім жа няпростым лёсам яе жыхароў;
    з доўгажыхаркай Камеліяй Адамаўнай Палачанскай з Завельцаў;
    з чарговай главой з жыцця Таццяны ў аповесці «Скрыжаванні»;
    а таксама даведацца, з якім настроем настроем праводзяць зіму астраўчане, каго віншуюць на гэтым тыдні, што купляюць і... Читать далее

16:47 / 15.03.2012

Конкурс! Ударым творчасцю па неахайнасці

з такім заклікам да ўсіх жыхароў Астравеччыны звярнуліся арганізатары конкурсу  “За чысціню гарадоў і вёсак”
Арганізатары – гэта аддзелы па справах моладзі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, раённы камітэт БРСМ і рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда”. Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя. Для гэтага толькі і трэба, што коратка, трапна і таленавіта выказаць свае... Читать далее

08:57 / 15.03.2012

Юбілейная канферэнцыя ветэранаў Астравеччыны

У кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшла канферэнцыя Астравецкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, прысвечаная 25-годдзю стварэння гэтай арганізацыі.
З раніцы ў кінаканцэртную залу “Астравец” пачалі з’язджацца і прыходзіць ветэраны вайны і працы, воіны-інтэрнацыяналісты, пагранічнікі, супрацоўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якіх на ўваходзе сустракалі валанцёры атрада “Чырвонага Крыжа” “Прамень”. А ў фае... Читать далее