Затрымана кантрабандная партыя цыгарэт
Нягледзячы на пастаянныя знаходкі незаконных цыгарэт, іх кантрабанда працягваецца.
Напярэдадні жаночага свята, 7 сакавіка, на ўчастку пагранічнага паста “Вялікая Страча” пагранічнікі з дапамогай службовага сабакі знайшлі 6 скрынак (3000 пачак) цыгарэт. Пакуль грамадзян, якія маюць дачыненне да незаконнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў, выявіць не ўдалося. Цыгарэты перададзены супрацоўнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. Сума знаходкі ўстанаўліваецца. Па гэтай справе праводзіцца далейшае расследаванне.
А. КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагрангрупы па рабоце са СМІ.