Вучню Астравецкай школы мастацтваў Аляксандру Вішнеўскаму ўсміхнулася фартуна
Яшчэ нядаўна пра музычныя здольнасці Аляксандра Вішнеўскага мала хто ведаў. Але пасля таго, як ён паспяхова выступіў на рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча, які адбыўся ў Лідскім музычным каледжы, і прывёз адтуль Дыплом ІІ ступені, аб ім толькі і гаварылі ў Астравецкай школе мастацтваў.
Першымі павіншавалі юнака з гэтай заслужанай узнагародай у намінацыі “Цымбалы” яго выкладчык А.А. Капылова і канцэртмайстар Т.С. Падгайская.
Граматамі “За ўдзел у конкурсе” былі таксама ўзнагароджаны іншыя нашы ўдзельнікі конкурсу: Дзмітрый Вайцяховіч (клас гітары), Аляксей Рогач (клас акардэона), Дзмітрый Катовіч і Эдгар Шэміс (клас баяна).
Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.