08:22 / 01.03.2012

Як у Астраўцы праводзілі зіму. Фотарэпартаж

2

У мінулую нядзелю астраўчане развітваліся з зімой.
Праўда, развітанне атрымалася досыць вялым. Найперш з-за таго, што зіма, спалохаўшыся, відаць, развешаных па ўсяму гораду аб’яў з запрашэннямі на Масленіцу, вырашыла здацца без бою (ці наадварот – зрабіць “ход канём” і ўсіх перахітрыць?): пасля некалькіх дзён плюсавой тэмпературы і спорнага дожджыку снег амаль... Читать далее

16:31 / 29.02.2012

Абслугоўванне пад кантролем

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці былі разгледжаны вынікі аналізу мер, прынятых праўленнем Гродзенскага аблспажыўсаюза па выкананні патрабаванняў пастановы калегіі Камітэта дзяржкантролю “Аб выніках аналізу стану абслугоўвання насельніцтва і эфектыўнасці выкарыстання маёмасці арганізацыямі Гродзенскага абспажыўсаюза”.
Калегія адзначае, што праўленнем Гроднааблспажыўсаюза і арганізацыямі, якія ўваходзяць у яго склад, не выкананы даручэнні... Читать далее

14:55 / 29.02.2012

"Перагрэліся" ў Гірах

1

Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, у ноч на аўторак у Астравецкі аддзел па надзвычайных здарэннях паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Гіры Гервяцкага сельсавета.
Як паказала следства, пажар узнік з-за перакальвання. Да таго ж, як паведамілі гаспадыні дома, 76-гадовая пенсіянерка і яе 46-гадовая дачка, на... Читать далее

14:48 / 29.02.2012

З 1 па 31 сакавіка ўстаноўлена забарона на лоўлю шчупака

Для большасці насельнікаў нашых рэк і азёраў вясна – час нерасту. Адным з першых прыступае да гэтага адказнага моманту свайго жыцця шчупак. Для таго, каб стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для яго нерасту, Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 1 па 31 сакавіка ўстаноўлена забарона на лоўлю шчупака. Лавіць гэтых... Читать далее

14:39 / 29.02.2012

Трагічна скончылася 23 лютага для жыхара вёскі Трокенікі

Гэтае свята стала апошнім у яго жыцці – мужчына загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэння.
Аварыя адбылася каля 22.00 на 214 кіламетры аўтадарогі Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы каля Трокенікаў. Астраўчанін, які ехаў на грузавым аўтамабілі з паўпрычэпам у накірунку Катлоўкі, пасля сустрэчнага раз’езду з легкавым аўтамабілем наехаў на пешахода, які... Читать далее

14:29 / 29.02.2012

Добра спрацавалі раённыя эколагі

Паспяховасць работы раённых эколагаў вымяраецца колькасцю штрафаў і прадпісанняў, выдадзеных імі ў адносінах да парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства. Мяркуючы па выніках, у 2011 годзе спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя не спалі “ў шапку”.
За год да 19 службовых асобаў былі прыменены штрафныя санкцыі на суму 2,15 мільёна рублёў.... Читать далее

14:22 / 29.02.2012

Новыя паслугі ад цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Аддзяленне тэрміновага абслугоўвання, што працуе на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, аказвае людзям, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, дапамогу разавага характару. Таксама яно прызначана для забеспячэння грамадзян, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, адзеннем, абуткам, а інвалідаў – пракатнымі сродкамі рэабілітацыі.
Аднак работа аддзялення не стаіць на месцы, і пералік... Читать далее

14:19 / 29.02.2012

У сакавіку пенсіі будзе менш

З 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена штомесячная дадатковая мэтавая даплата да пенсій пажылым грамадзянам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым. Аднак памер пенсіі за сакавік у іх будзе меншым, чым за люты. Каб пазбегнуць пытанняў пенсіянераў – чаму? – мы звярнуліся за тлумачэннямі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай... Читать далее

13:14 / 29.02.2012

Памераліся сілай трактар і “Аўдзі”

Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю ў 10.30 каля пункта пропуску “Катлоўка”.
Аўтамабіль “Аўдзі 100”, за рулём якога знаходзілася грамадзянка Літоўскай Рэспублікі, сутыкнуўся з трактарам “МТЗ-82”, якім кіраваў мясцовы жыхар з вёскі Кулішкі і па сустрэчнай паласе руху аб’язджаў велікагрузны аўтамабіль, што стаяў перад пунктам пропуску. У выніку дарожна-транспартнага здарэння жанчына,... Читать далее

11:56 / 29.02.2012

Вызначаны лепшыя ўстановы адукацыі Астравеччыны

На працягу апошніх гадоў усе ўстановы адукацыі ўдзельнічаюць у штогадовым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы. Пры гэтым улічваюцца не толькі паказчыкі адукаванасці і выхаванасці вучняў, але адукацыя і педагагічная катэгорыя настаўнікаў, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, выкананне пазабюджэтнай дзейнасці і платных адукацыйных паслуг, удзел у алімпіядах і конкурсах і шэраг іншых... Читать далее