14:20 / 24.02.2012

У Астравецкім раёне фура пайшла пад лёд

На працягу некалькіх дзён фура “Сканія” знаходзілася пад лёдам Віліі.
Здарэнне адбылося раніцай 20 лютага. Грузавы аўтамабіль ехаў праз Міхалішкі ў накірунку Полацка. Пад’язджаючы да моста праз раку Вілія, на ўчастку дарогі з закругленнем улева вадзіцель, напэўна, не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем, і фура ў выніку з’ехала ў... Читать далее

11:01 / 23.02.2012

Сямейная справа Жугалёвых

На зямлі, дзе ад Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці яе жыхар, супрацьстаянне ворагу перадавалася нашчадкам на ўзроўні генаў – пакаленне за пакаленнем дзятва гуляла “ў вайну”. І прафесія ваеннага лічылася самай пачэснай – тысячы беларускіх хлопчыкаў марылі стаць абаронцамі Радзімы.




Андрэй Жугалёў аб прафесіі ваеннага не марыў. Напэўна, таму, што... Читать далее

10:38 / 23.02.2012

Каго "пачысцілі" злодзеі ў Астравецкім раёне?

УСЁ ДЛЯ БУДОЎЛІ! ЗА ЧЫЙ КОШТ?
Відаць, памяняць профіль працы, а яшчэ дакладней – заняцца апрацоўкай драўніны і будаўніцтвам вырашылі некаторыя грамадзяне. Праўда, шлях для набыцця прылад працы яны выбралі не самы законны.
28 студзеня каля 3 гадзін ночы непрацуючы жыхар райцэнтра 1987 года нараджэння пранік у недабудаваны дом па вуліцы Петруся... Читать далее

09:00 / 23.02.2012

Служаць два браты Аляксандр і Арцём Бугаі

На дзяржаўныя святы – Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці – яны стаяць у каравуле каля помніка савецкіх воінаў і партызанаў у Астраўцы. Немагчыма не звярнуць на іх увагу. Ваенная выпраўка, сур’ёзны погляд, вытрымка, стойкасць, самадысцыпліна.
Знаёмцеся – гэта ваеннаслужачыя аддзела пагранічнай службы “Гудагай” Саша і Арцём Бугаі.


Усё пачынаецца з сям’і
Больш за... Читать далее

08:08 / 23.02.2012

Са святам, абаронцы!

Паважаныя ветэраны, воіны Узброеных Сіл, жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 23 лютага!

Гэты дзень па праву лічыцца ў Беларусі ўсенародным святам, данінай памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, што адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі. У любыя... Читать далее

15:30 / 22.02.2012

Грошы для Максіма Савельева сабраны. Дзякуй усім!

Спяшаемся падзяліцца радаснай навіной – спадзяемся, яна стала такой не толькі для Максіма Савельева, яго родных і блізкіх, але і для соцень людзей, якія не засталіся абыякавымі да бяды, якая напаткала гэтага дзевяцігадовага хлопчыка: з дапамогай добрых людзей з усёй рэспублікі фонд “Шанс” сабраў 27 тысяч еўра для набыцця неабходнага... Читать далее

13:25 / 22.02.2012

Тыдзень postfactum: “Еўрабачанне” па-беларуску

На мінулым тыдні, у Дзень Святога Валянціна, адбыўся фінал тэлевізійнага музычнага праекта “Еўрафэст”, на якім быў вызначаны ўдзельнік конкурсу песні “Еўрабачанне” ад Беларусі.
На гэты раз прадстаўляць нашу краіну будзе маладая спявачка Алёна Ланская.
Праўда, музычным святам названы праект не завяршыўся і азнаменаваўся гучным скандалам.
Прычынай да яго стала нязгода шэрага ўдзельнікаў “Еўрафэста”... Читать далее

11:21 / 22.02.2012

Астраўчане, гайда на Масленіцу!

4

Праграма свята:
12.00, стадыён – пачатак свята: тэатралізаванае прадстаўленне, гандлёвыя рады, бліны з пірагамі, гульні, забавы, конкурсы, латарэі, спаборніцтвы па міні-футболе, дарцу, перацягванні каната, лыжных гонках (будзе арганізаваны пракат канькоў і лыжаў).

13.00, цэнтральная бібліятэка: творчая сустрэча са знаўцам традыцыйнай беларускай культуры Янкам Круком.

16.30, 19.00, ККЗ «Астравец»: паказ фільма «Высоцкий. Спасибо, что... Читать далее

10:46 / 22.02.2012

Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях: што паказала праверка і хто прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года “Аб удасканальванні кантрольнай дзейнасці ў РБ” дзяржаўным пажарным наглядам у лютым 2012 года прайшлі праверкі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гервяты”, акцыянернае таварыства “Кардонная фабрыка Альхоўка” і прадпрыемства “Астравецкая сельгастэхніка”.
Аналіз супрацьпажарнага стану будынкаў і памяшканняў, якія знаходзяцца на балансе гэтых... Читать далее

10:14 / 22.02.2012

Дзіна Трусевіч і Таццяна Грыва сталі пераможцамі рэдакцыйнага конкурсу "Створым свята сваімі рукамі"

2

Напярэдадні Новага года мы аб’явілі новы конкурс. А паколькі набліжалася свята, то і тэма яго была навагодняя – “Створым свята сваімі рукамі”.
Кожны напярэдадні свят стараецца ўпрыгожыць свой дом, сваё рабочае месца, стварыць вакол сябе добры настрой – і таму мы спадзяваліся, што жадаючых паказаць свае ўменні і творчасць будзе шмат.... Читать далее