Трагічна скончылася 23 лютага для жыхара вёскі Трокенікі

Гэтае свята стала апошнім у яго жыцці – мужчына загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэння.


Аварыя адбылася каля 22.00 на 214 кіламетры аўтадарогі Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы каля Трокенікаў. Астраўчанін, які ехаў на грузавым аўтамабілі з паўпрычэпам у накірунку Катлоўкі, пасля сустрэчнага раз’езду з легкавым аўтамабілем наехаў на пешахода, які ў гэты час якраз выйшаў на праезджую частку дарогі. У выніку ад атрыманых траўм той памёр на месцы здарэння. Святлоадбівальнымі элементамі мужчына не быў абазначаны.
Паважаныя вадзіцелі і ўсе ўдзельнікі дарожнага руху, калі вы заўважылі нецвярозых грамадзян, якія знаходзяцца непадалёк ад праезджай часткі, паведаміце аб гэтым у міліцыю. Адзін тэлефонны званок можа захаваць камусьці жыццё.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.