Памераліся сілай трактар і “Аўдзі”

Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю ў 10.30 каля пункта пропуску “Катлоўка”.


Аўтамабіль “Аўдзі 100”, за рулём якога знаходзілася грамадзянка Літоўскай Рэспублікі, сутыкнуўся з трактарам “МТЗ-82”, якім кіраваў мясцовы жыхар з вёскі Кулішкі і па сустрэчнай паласе руху аб’язджаў велікагрузны аўтамабіль, што стаяў перад пунктам пропуску. У выніку дарожна-транспартнага здарэння жанчына, вадзіцель “Аўдзі”, з цялеснымі пашкоджаннямі была дастаўлена ў цэнтральную раённую бальніцу. Віноўнік ДТЗ будзе ўстаноўлены пасля правядзення праверкі.


С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар.