Вызначаны лепшыя ўстановы адукацыі Астравеччыны

На працягу апошніх гадоў усе ўстановы адукацыі ўдзельнічаюць у штогадовым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы. Пры гэтым улічваюцца не толькі паказчыкі адукаванасці і выхаванасці вучняў, але адукацыя і педагагічная катэгорыя настаўнікаў, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, выкананне пазабюджэтнай дзейнасці і платных адукацыйных паслуг, удзел у алімпіядах і конкурсах і шэраг іншых паказчыкаў.


Як правіла, у конкурсе ўдзельнічаюць усе школы і садкі, што працуюць у раёне. Па выніках яго звычайна выбіралася адна лепшая ўстанова адукацыі. У мінулым годзе ў парадак правядзення конкурсу былі ўнесены змяненні – пераможцы вызначаліся па некалькіх намінацыях: школы, садкі, установы новага тыпу.
Пасля суміравання балаў па ўсіх паказчыках па выніках 2011 года вызначыліся пераможцы ва ўсіх намінацыях.
Пераможцамі конкурсу, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі сталі гімназія №1, Варонская базавая школа, Варнянскі НПК, Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п. Астравец. Другое месца занялі Гервяцкая СШ, Падольскі НПК, Мальскі НПК, Трокеніцкая базавая школа. Трэцімі сталі – СШ №1 г.п. Астравец, Рытанскі НПК і яслі-сад №2 г.п. Астравец. Кіраўнікі гэтых устаноў былі ўзнагароджаны прэміямі аддзела адукацыі.


Алена ЯРАШЭВІЧ.