Вось ужо каго нельга абвінаваціць у адсутнасці энтузіязму, дык гэта астравецкіх палякаў, дакладней, членаў раённага аддзялення “Саюза палякаў на Беларусі”. Распаўсюджаную прымаўку “Дзе фэст – там я ест”, яны даўно перарабілі ў: “Дзе мы – там і фэст”.
Адзін з такіх традыцыйных “фэстаў” – “ламанне аплаткі”, на якое этнічныя палякі збіраюцца... Читать далее
Новости
Святочны "агеньчык" этнічных палякаў
Дзякуй за цуды!
Ад наступлення Новага года кожны з нас чакае цуда. Асабліва цуда і чарадзейства чакаюць дзеці. Кожнаму дзіцяці хочацца быць шчаслівым, а галоўнае шчасце для выхаванцаў Варнянскага сацыяльнага прытулку – гэта магчымасць быць са сваімі роднымі. На жаль, не ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў нашым прытулку, акружаны клопатам і ўвагай самых... Читать далее
Рэха навагодніх і калядных свят
Спектакль у храме...
Светлае свята Ражаства Хрыстовага вучні Нядзельнай школы пры астравецкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла па традыцыі адзначылі вясёлым ранішнікам. Цэнтральнае месца ў ім займаў спектакль, героі якога – Марыя, Іосіф, Пастухі, Мудрацы-валхвы, Зорачкі, Пальма, Аліва, Елка расказалі біблейскую гісторыю пра Нараджэнне Божага Дзіцяткі і пра тое, як ... Читать далее
Навагоднія падарункі ад...
…Ад культуры
Новы год варнянская моладзь нарэшце сустрэла ў сваім Доме культуры.
Уласна кажучы, будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната быў перададзены на баланс раённага аддзела культуры яшчэ ў 2006 годзе, і туды перасяліліся сельскі Дом культуры, школа мастацтваў, бібліятэка. А вось давесці да ладу дыска-залу – у гэтым памяшканні засталіся практычна толькі сцены... Читать далее
У кінаканцэртнай зале "Астравец" з'явілася новае абсталяванне
Добрая навіна напярэдадні новага года прыйшла з прадпрыемства “Астравецкінавідэасетка”. У кінаканцэртнай зале “Астравец” устаноўлена новае абсталяванне, якое дазволіць дэманстраваць кінафільмы з эфектам, які называюць “гук вакол”.
Правільная назва новага абсталявання — сістэма Dolby Surround.
Яе ўжо не назавеш новай тэхналогіяй. Аднак да гэтага часу адчуць перавагі якаснага гучання маглі толькі ўладальнікі... Читать далее
Не мяці, снегапад!
На думку многіх, Новы год сёлета быў проста чароўны, лепшага надвор’я і пажадаць нельга: лёгкі марозчык і пухнаты снег, які шчодра сыпаў з неба і нават старэнькую бабульку ператвараў у чараўніцу-Снягурку, а кожнага мужчыну – у Дзеда Мароза.
Але дарожнікі, камунальнікі, дворнікі такой эйфарыі зусім не падзялялі: для іх навагоднія снегапады... Читать далее
Падтрымка і дапамога ад тэрытарыяльнага цэнтра
Адзінокія і пажылыя людзі, ветэраны вайны, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і, інваліды – ім усім неабходна не толькі маральная падтрымка, але і канкрэтная дапамога, якую яны могуць знайсці, пастукаўшы ў дзверы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.
Узнік тэрытарыяльны цэнтр на базе аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. А сёння тут працуюць ужо пяць аддзяленняў,... Читать далее
5 студзеня адзначаецца Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Калі вы трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю – напаткала хвароба, страцілі карміцеля ці перажываеце вялікія матэрыяльныя цяжкасці, засталіся без работы – вы заўсёды можаце звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, дзе вам акажуць кваліфікаваную дапамогу. Работнікі сацыяльнай абароны – прадстаўнікі адной з самых высакародных прафесій, бо... Читать далее
З Новым годам!
Добрых змен і новых перамог!
Паважаныя астраўчане і жыхары раёна!
Заканчваецца яшчэ адзін год. Сёння кожны з нас падводзіць вынікі і ацэньвае дасягнутае, акрэслівае планы на будучыню. Працуючы старанна і добрасумленна, жыхары раёна пражылі яго дастойна.
Рытмічна працавалі прамысловыя прадпрыемствы раёна, паспяхова спраўляліся з даведзенымі заданнямі па нарошчванню аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Выкарыстоўваючы новыя... Читать далее
Падарункі ад "Белай Русі"
Напярэдадні Новага года салодкія падарункі ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з-за хваробы вымушаны праводзіць святы ў дзіцячым аддзяленні Астравецкай ЦРБ.
27 снежня Валянціна Іванаўна Дземеш, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь”, накіравалася ў дзіцячае аддзяленне, каб павіншаваць хворых дзетак (а такіх на той момант... Читать далее