З Новым годам!

3


Добрых змен і новых перамог!

Паважаныя астраўчане і жыхары раёна!

Заканчваецца яшчэ адзін год. Сёння кожны з нас падводзіць вынікі і ацэньвае дасягнутае, акрэслівае планы на будучыню. Працуючы старанна і добрасумленна, жыхары раёна пражылі яго дастойна.

Рытмічна працавалі прамысловыя прадпрыемствы раёна, паспяхова спраўляліся з даведзенымі заданнямі па нарошчванню аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі і высокапрадукцыйную тэхніку, добрых вынікаў дасягнулі працаўнікі сельскай гаспадаркі.

Высокімі тэмпамі будавалася жыллё, добраўпарадкаваліся населеныя пункты, рэканструяваліся аб’екты вытворчага і сацыяльнага прызначэння.

У гэтыя святочныя дні выказваем удзячнасць працаўнікам сельскай гаспадаркі, рабочым прамысловых прадпрыемстваў, будаўнікам, настаўнікам, урачам, работнікам культуры, спорту, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, усім, хто ўнёс уклад у агульную справу развіцця і  працвітання рэгіёна.

Дарагія сябры! Новы год мы сустракаем з самымі светлымі пачуццямі і добрымі надзеямі. Няхай наступаючы год стане годам добрых змен, новых дасягненняў і перамог, напоўніць нашы дамы шчасцем, узаемаразуменнем і дабрабытам.

З Новым 2011 годам!!!


А.Д. Кавалька, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В.В. Барташэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.


Паважаныя астраўчане і госці нашага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Новым 2011 годам і Каляднымі святамі!

Няхай новы год будзе годам далейшага развіцця і ўмацавання эканомікі раёна, росту добрабыту, стабільнасці і поспеху.

Няхай ён прынясе добры настрой і бадзёрасць духу, выкананне жаданняў і перамены да лепшага.

Усім вам моцнага здароўя, мэтанакіраванасці ў пакарэнні новых вяршынь, упэўненасці ва ўласных сілах і ведах, узаемаразумення і дастатку.


В.І. Дземеш, старшыня Астравецкай раённай арганізацыі

РГА “Белая Русь”.