Дзякуй за цуды!
Ад наступлення Новага года кожны з нас чакае цуда. Асабліва цуда і чарадзейства чакаюць дзеці. Кожнаму дзіцяці хочацца быць шчаслівым, а галоўнае шчасце для выхаванцаў Варнянскага сацыяльнага прытулку – гэта магчымасць быць са сваімі роднымі. На жаль, не ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў нашым прытулку, акружаны клопатам і ўвагай самых дарагіх людзей – сваіх бацькоў. Таму з надзеяй на лепшае і ззяюць вочкі дзетак ад сустрэч з людзьмі, якія гатовы падарыць ім сваю ўвагу і цеплыню.
На працягу Раждзественскіх і навагодніх святаў да нас у госці прыязджалі добрыя людзі, якім неабыякавы нашы дзеці, - Астравецкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”, члены праўлення і пярвічныя арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” гімназіі №1, ДП “Астравецкая сельгастэхніка”, Варнянскага НПК, РУП ЖКГ, наведалі нас з падарункамі і матэрыяльнай дапамогай супрацоўнікі цэнтра пазашкольнай работы, аўтамабільнага парка №4 г.п. Астравец, аддзела пагранічнай службы “Гудагай”, ПУ “Астравецрайгаз”, РАУС, РАНС, МПМК-158, праваслаўная царква, СВК “Варняны”, і “Міхалішкі”, РУП саўгас “Падольскі”, ваенкамат, ДРСУ-159, Белдзяржстрах, Астравецкая раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Мы ўдзячны ўсім за аказаную матэрыяльную дапамогу, за цудоўнае свята для нашых выхаванцаў. Выказваем вам словы ўдзячнасці за тое, што вы помніце пра дзяцей са складаным лёсам, пакрыўджаных жыццём і сваімі блізкімі. Няхай гэты год прынясе кожнаму з вас шчасце і радасць ў вашы дамы, а сэрцы нашых выхаванцаў напоўняцца надзеяй і душэўнай цеплынёй ад сустрэчы з вамі.
Адміністрацыя ДУА “Дзіцячы сацыяльны прытулак Астравецкага раёна”.