У пятніцу, 16 верасня, адбудзецца “Прамая лінія” жыхароў Астравеччыны з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Люцыяй Іванаўнай ЛЯХ.
У гэты дзень з 10-00 да 12-00 можна патэлефанаваць Люцыі Іванаўне па нумары 21-3-23 і атрымаць адказы на цікавячыя вас пытанні. Читать далее
Новости
"Прамая лінія" з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва
У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Слабодцы загінуў чалавек
Познім вечарам 9 верасня вадзіцель велікагрузнай аўтамашыны, грамадзянін Польшчы, 1975 года нараджэння, ехаў да пункта пропуску “Катлоўка”. Але ў вёсцы Слабодка Трокеніцкага сельсавета на прамым участку дарогі наехаў на пешахода, які раптоўна выскачыў з абочыны дарогі на праезджую частку – якраз насустрач аўтамабілю. Як пасля высветлілася, гэта быў непрацуючы грамадзянін... Читать далее
Высокая адзнака дадзена рабоце Астравецкага лясгаса
На рэспубліканскім семінары з намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце ўсіх лесагаспадарчых аб’яднанняў рэспублікі па добраўпарадкаванню тэрыторый і стварэнню дэндрапаркаў у лясной гаспадарцы, які адбыўся на базе ДЛГУ “Астравецкі лясгас” на мінулым тыдні, намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Корбут даў высокую адзнаку рабоце нашага лясгаса. Удзельнікам семінару была прапанавана цікавая і... Читать далее
12 сентября byfly празднует 5-летие
12 сентября 2006 года компания «Белтелеком» вывела на рынок торговую марку для предоставления широкополосного доступа в интернет, и уже сегодня количество абонентов byfly стремится к миллиону.
За 5 лет byfly вырос в сильный и самостоятельный брэнд, в торговом портфеле которого собраны оптимальные предложения по доступу в интернет для корпоративного и домашнего... Читать далее
15 верасня ідзём па журавіны
Астравецкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што ў адпаведнасці з пунктам № 5 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўзмацненню кантролю за прамысловай нарыхтоўкай закупам і рэалізацыяй дзікарослай прадукцыі і ўпарадкаванню гэтых відаў дзейнасці”, артыкула № 14 Закона РБ “Аб раслінным свеце” і з... Читать далее
У конкурсе "Кветкі жыцця" перамаглі Ала Раманюк і Марына Пілецкая. Віншуем!
Завяршыўся летні этап нашага фотаконкурсу, які газета рэгулярна праводзіць на сваім сайце ostrovets.by. Прысвячаўся ён нашым цудоўным “кветкам жыцця” – дзецям, і выклікаў вялікую цікавасць у нашых чытачоў і наведвальнікаў сайта – фотаздымкі змяшчаліся і на старонках газеты, і ў яе віртуальнай версіі. Дастаткова сказаць, што на дзіцячы фотаконкурс 23... Читать далее
У СВК «Варняны» справілі дажынкі
Праўду кажуць: як пачнеш справу, так яе і завершыш! І тычыцца гэта, аказваецца, не толькі сустрэчы Новага года.
Пераканацца ў гэтым у чарговы раз давялося на свяце “Дажынак” у СВК “Варняны”. Крыху больш месяца назад тут адзначылі свята вёскі, прымеркаванае да 620-годдзя Варнян, якое адначасова можна было лічыць і зажынкамі: назаўтра... Читать далее
Вынікі 9 тура раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях
Пасля дзявятага тура раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, у якім перамогу атрымаў рэдакцыйны “Востраў шанцавання”, сярод лідараў зноў – двухуладдзе: на верхнім радку турнірнай табліцы, як і пасля сёмага тура, дзве каманды – медыкі і журналісты. А цана перамогі – усяго толькі адзін правільны адказ.
Кожная інтэлектуальная гульня мае нейкія свае... Читать далее
Пажар у Сыманэлях забраў адно жыццё
4 верасня ў 0.28 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Сыманэлі Варнянскага сельскага Савета.
Па прыбыцці на месца здарэння пажарных з паста ў вёсцы Варняны, імі было зафіксавана гарэнне ўнутры дома, а з аконнага праёма выбіваўся дым.
Як стала вядома пазней, пажар заўважыў... Читать далее
Журналісцкае расследаванне: дабрачыннасць з непаразуменнямі
Многія жыхары Астравеччыны памятаюць канцэрт рускага шансона, які адбыўся напрыканцы мая. Той, хто ў той вечар прыйшоў у кінаканцэртную залу “Астравец”, меў магчымасць не толькі паслухаць аўтарскія песні нашага земляка Іосіфа-Анатолія Раўдановіча і папулярныя песні рускага шансона ў выкананні Сяргея Функа, прадпрымальніка са Смаргоні, але і прыняць удзел у дабрачыннай... Читать далее