У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Слабодцы загінуў чалавек
Познім вечарам 9 верасня вадзіцель велікагрузнай аўтамашыны, грамадзянін Польшчы, 1975 года нараджэння, ехаў да пункта пропуску “Катлоўка”. Але ў вёсцы Слабодка Трокеніцкага сельсавета на прамым участку дарогі наехаў на пешахода, які раптоўна выскачыў з абочыны дарогі на праезджую частку – якраз насустрач аўтамабілю. Як пасля высветлілася, гэта быў непрацуючы грамадзянін 1963 года нараджэння, прапісаны ў Смаргонскім раёне.
У выніку наезду пацярпеўшы з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу, дзе неўзабаве памёр. Як было ўстаноўлена, пешаход знаходзіўся ў нецвярозым стане і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
С. РОДЗЬ, старшы інспектар ДПС ДАІ.