15 верасня ідзём па журавіны

Астравецкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што ў адпаведнасці з пунктам № 5 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўзмацненню кантролю за прамысловай нарыхтоўкай закупам і рэалізацыяй дзікарослай прадукцыі і ўпарадкаванню гэтых відаў дзейнасці”, артыкула № 14 Закона РБ “Аб раслінным свеце” і з мэтай захавання рэсурсаў расліннага свету Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт вырашыў устанавіць тэрмін нарыхтоўкі журавін – з 15 верасня.