Напрыканцы мінулага тыдня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў канцэрт мастацкай самадзейнасці выхаванцаў і педагогаў раённага цэнтра пазашкольнай работы “Квітней, талент!”. Ужо за месяц да запланаванага канцэрта дошкі інфармацыі шматлікіх устаноў Астравеччыны стракацелі рэкламнымі плакатамі, а ўлічваючы тое, што ў гуртках цэнтра займаецца больш за 1200 дзяцей, то і не дзіўна,... Читать далее
Цікавы госць пастукаўся нядаўна ў дзверы цэнтральнай раённай бібліятэкі
На гэты раз на сустрэчу з чытачамі завітаў аўтар 20-ці кніг, лаўрэат 6-ці прэстыжных прэмій, таленавіты паэт, вершы якога перакладзены на многія замежныя мовы… Не будзем зацягваць інтрыгу – па запрашэнню бібліятэкараў ў Астравец прыехаў паэт Сяргей Законнікаў. Так, той самы…
Той, што ў 1986 годзе стаў адным з першых ліквідатараў... Читать далее
Радуніца – бацькоўскі дзень
Для наведвання могілак Царква прызначае спецыяльны дзень – Радуніцу (ад слова радасць – бо свята Пасхі працягваецца) і адзначаецца ён у аўторак пасля пасхальнага тыдня. Звычайна ў гэты дзень пасля вячэрняга богаслужэння або пасля Літургіі служыцца поўная паніхіда, у якую ўключаюцца і пасхальныя песнапенні. Вернікі наведваюць могілкі, каб памаліцца за... Читать далее
На сувязі – пракурор Астравецкага раёна
На мінулым тыдні адбылася “Прамая лінія” з пракурорам Астравецкага раёна Аляксандрам Іосіфавічам Марцінчыкам, на якой кожны жадаючы мог задаць хвалюючае пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ.
–Мяркую, што ў людзей заўсёды знойдзецца якое-небудзь пытанне да пракурора раёна і вам даводзіцца амаль кожны дзень праводзіць своеасаблівыя “Прамыя лініі”. Ці я памыляюся?
–Гэта сапраўды так.... Читать далее
Уражанні нашых землякоў ад сустрэчы з Янам Паўлам ІІ
Нават імя яго – сімвал ХХ стагоддзя. Ён – паэт. Філосаф. Святар міласцю Божай. Намеснік Хрыста на зямлі, які ўсё сваё жыццё імкнуўся ахінуць любоўю людскі род. Міратворца. Заступнік убогіх і пакрыўджаных. Галава каталіцкай царквы, перад якім здымалі капялюш урады краін самых розных веравызнанняў, атэістычных – у тым ліку. Прапаведнік,... Читать далее
Шостымі ў вобласці сталі юныя выратавальнікі
У сярэдзіне красавіка ў Гродна праходзілі абласныя спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце сярод юнакоў, у якіх прынялі ўдзел і астравецкія юныя выратавальнікі і ў выніку занялі шостае месца сярод дзевятнаццаці.
Вучні Астравецкай сярэдняй школы №1 Мікіта Савіцкі, Вадзім Праўлуцкі, Кірыл Масойць і гімназіст Руслан Сенкевіч па-майстэрску падымаліся па штурмавой лесвіцы ў акно... Читать далее
Прыцягненне сямейнага таленту – выстава Тарэсы і Вікторыі Варановіч
У фае кінаканцэртнай залы “Астравец” адкрылася выстава таленавітых мастачак Астравеччыны – маці і дачкі Тэрэсы Іосіфаўны і Вікторыі Варановіч.
Спектр жанраў прадстаўленых работ самы шырокі – тут і партрэты, і нацюрморты, і жанравыя карціны. Але галоўнае месца ў творчасці мастачак займае ўсё ж пейзажны жывапіс. Яны не проста капіруюць хараство роднай... Читать далее
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі адзначыла юбілей
У маладосці мы поўныя сіл і энергіі, і нам здаецца, што так будзе заўсёды. Толькі час і ўзрост бяруць сваё – перад іх сілай мы ўсе роўныя і бездапаможныя. Калі прыходзіць старасць, хваробы пачынаюць падсцерагаць на кожным кроку, і сіл часам не хапае нават на такія элементарныя рэчы, як уборка... Читать далее
Гаспадаркі Астравеччыны прыступілі да пасадкі бульбы
Мінулагоднія попыт і закупачная цана на “другі хлеб” прымусілі земляробаў, так бы мовіць, “перапрасіць” гэтую культуру, плошча вырошвання якой у раёне ў апошнія гады значна скарацілася. Сёлета раённае бульбянішча “падрасло” адразу на 49 гектараў – план пасадкі клубняў складае ў 2011 годзе роўна 200 гектараў.
Грунтоўных змяненняў у сартавой палітыцы вырошчвання... Читать далее
Транспортная милиция информирует о движении на дорогах
Согласно постановлению Министерства РБ от 25 февраля 2011 года №11 «О введении в 2011 году временных нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования» с 20 мая по 31 августа ограничивается движение транспортных средств с нагрузкой на одиночную ось более 6 тонн по автомобильным... Читать далее
