Новости

16:17 / 07.12.2010

Дабрачынны канцэрт прайшоў у Астраўцы

Трэцяга снежня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў дабрачынны канцэрт “Падары надзею”. У мінулым годзе падобнае мерапрыемства атрымала вялікі рэзананс сярод астраўчан, і неабыякавыя людзі працягвалі пералічваць грошы на пазабюджэтны рахунак аддзела культуры нават пасля канцэрта.
Таму і сёлета раённы Дом культуры і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання вырашылі прадоўжыць добрую традыцыю –... Читать далее

10:38 / 06.12.2010

Да ведама рыбаловаў-аматараў: правілы змяніліся

З 13 лістапада 2010 года ўступілі ў сілу  змяненні ў правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 № 580. Рыбалоў-аматар сёння павінен ведаць:
130. У рыбалоўных угоддзях дазваляецца аматарскае рыбалоўства ўсіх відаў рыбы, за выключэннем вугра.
У выпадку вылаўлівання рыбы, ракаў, крэветак, міног, якія адносяцца да... Читать далее

15:50 / 03.12.2010

Моладзь – за Беларусь!

На працягу двух месяцаў па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская грамадска-палітычная акцыя “Беларусь – гэта мы!” з удзелам зорак беларускай эстрады. Ужо прайшлі канцэрты амаль ва ўсіх абласных цэнтрах – яны мелі вялікую папулярнасць сярод гледачоў. Дарэчы, тыя, хто не трапіў на канцэрты, змаглі паглядзець іх запісы на канале АНТ.
А ў... Читать далее

16:54 / 25.11.2010

Выстаўка старадаўніх і рэдкіх кніг рэлігійнага зместу працавала ў раённай бібліятэцы

Выстава адкрылася ўрачыстым малебнам, які адслужылі благачынны Астравецкага  благачыння, настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Георгій Савіцкі і настаяцель храма Святога прарока Іліі вёскі Альхоўка іерэй Вячаслаў Шасцітка.
Наведвальнікі выстаўкі мелі магчымасць прыкласціся да Плашчаніцы Ісуса Хрыста і абраза прападобнай Еўфрасінні Полацкай, перанесеных на час дзеяння выстаўкі з астравецкага... Читать далее

15:15 / 23.11.2010

Віншаванні і прэміі – лепшым працаўнікам

1

У суботу, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці, у кінаканцэртнай зале “Астравец” адбылося ўшанаванне лепшых працаўнікоў палёў і ферм, кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, кіраўнікоў сярэдняга звяна – словам, усіх тых, хто сваёй штодзённай працай стварае харчовую бяспеку краіны, забяспечвае дабрабыт – сваёй гаспадаркі, раёна, вобласці і ўсёй дзяржавы. У... Читать далее

14:48 / 23.11.2010

Работнікі сельскай гаспадаркі Астравеччыны атрымалі падзякі за працу

Урачыстае ўшаноўванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу на Гродзеншчыне ўжо паспела стаць традыцыйным – шмат гадоў запар напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў Гродзенскім абласным драмтэатры збіраліся разам лепшыя земляробы, жывёлаводы, перапрацоўшчыкі ўсіх раёнаў вобласці.  Традыцыю не парушылі і сёлета, вось толькі для таго, каб на свята зручней... Читать далее

16:36 / 16.11.2010

Помнік-мемарыял адкрыты на Варнянскіх могілках

3

На працягу амаль стагоддзя спачываюць на Варнянскіх могілках польскія салдаты, загінуўшыя падчас ваенных дзеянняў 1918-1920 гадоў. Імёны воінаў невядомыя, і, напэўна, менавіта гэты факт прымушае мясцовых жыхароў ставіцца да захавання іх памяці з асаблівай павагай. Магіле невядомага салдата – пашана найвышэйшай пробы. Так прынята ва ўсім свеце.
Шмат гадоў парафіяне на... Читать далее

15:28 / 12.11.2010

Урач астравецкай бальніцы атрымала дзяржаўную ўзнагароду

3

Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Данута Раманаўна Субаткевіч.
Дануту Раманаўну ведаюць многія ў нашым раёне. Хто – як кваліфікаванага ўрача, участковага тэрапеўта, якая заўсёды гатова прыйсці на дапамогу хвораму. Хто – як актыўнага грамадскага дзеяча: Данута Раманаўна ўзначальвае пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Хто проста... Читать далее

15:16 / 12.11.2010

У памяць аб загінуўшых земляках

У Астраўцы плануецца стварыць памятны знак для ўвекавечання памяці воінаў-землякоў, якія загінулі ў розных ваенных канфліктах.
Нагадаем: ініцыятарамі ўстанаўлення падобнага памятнага знака сталі воіны-інтэрнацыяналісты, якія хацелі ўвекавечыць памяць землякоў, што загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане і ў іншых “гарачых кропках”.
Старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Сцяпан Ціток прыходзіў з гэтай ідэяй на... Читать далее

15:07 / 12.11.2010

“Страча” далучана да “Міхалішак”

Яшчэ на адну сельскагаспадарчую арганізацыю стала менш у раёне.
У раёне завяршаецца працэс аптымізацыі сельскагаспадарчых арганізацый. На гэтым тыдні з карты раёна знікла яшчэ адна гаспадарка – СВК “Страча”. У выніку рэарганізацыі гэты сельгаскааператыў быў далучаны да СВК “Міхалішкі”.
Старшынёй узбуйненай гаспадаркі абраны Аляксандр Іванавіч Чаплінскі, які і да гэтага ўзначальваў СВК... Читать далее