Держите пин-код своей карты в секрете

У рэдакцыю газеты патэлефанавала жанчына. Яе цікавіла пытанне: ці правамерна, калі прадавец пытае ў пакупніка пін-код пры безнаяўным разліку? У адным з раённых магазінаў, калі жанчына хацела разлічыцца пластыкавай карткай “Беларусбанка”, прадавец запатрабавала пін-код і абгрунтавала сваё патрабаванне тым, што цяпер дзейнічае новаўвядзенне банка. Чытачка цікавіцца: ці адпавядае гэта рэчаіснасці?

Па тлумачэнні мы звярнуліся да спецыяліста аддзела рознічнага гандлю “Беларусбанка” В.І. Мушніцкага. І вось што ён нам паведаміў:


– “Беларусбанк” не ўводзіў новых дапаўненняў у правілы, якія рэгулююць ажыццяўленне безнаяўных плацяжоў. Нават супрацоўнікі банка не маюць права ведаць і запытваць пін-код кліента – гэта канфідэнцыяльная інфармацыя.
Згодна з Правіламі карыстання пластыкавай карткай, пры яе выкарыстанні для аплаты тавараў, работ, паслуг трымальнік карткі павінен самастойна ўвесці пін-код на спецыяльным прыборы.
Пагэтаму просьба касіра цалкам неправамерная. У наступны раз будзьце больш пільнымі і не паведамляйце пін-код пабочным асобам.


Фота з сайта irkutsk-350.ru.