Каждый может принять участие в формировании городских маршрутов
2
У сувязі з пашырэннем межаў горада і павелічэннем яго насельніцтва філіал “Аўтамабільны парк №4” у хуткім часе плануе адкрыць некалькі гарадскіх аўтобусных маршрутаў.Паўдзельнічаць у працэсе іх фарміравання і выказаць сваё меркаванне аб раскладзе руху транспартных сродкаў з вызначаных прыпынкаў можа любы жадаючы – для гэтага трэба выказаць сваю прапанову і абгрунтаваць яе.
Свае меркаванні па фарміраванні гарадскіх маршрутаў можна пакінуць на сайце газеты “Астравецкая праўда” – www.ostrovets.by, даслаць на адрас рэдакцыі газеты (Кастрычніцкая, 5) ці выказаць па тэлефонах 21-5-51, 21-1-15 у філіяле “Аўтамабільны парк №4”.
