Участники островецкого ветеранского клуба встретились с психологом

Удзельнікі ветэранскага клуба актыўнага даўгалецця – людзі энергічныя, перакананыя аптымісты і пазітывісты. Але і іх часам адольваюць сумненні, перажыванні, дрэнны настрой. І так бывае патрэбна чыя-небудзь маральная падтрымка – родных, сяброў. Або – псіхолага. Цяпер яны будуць ведаць, да каго звярнуцца па параду, – на чарговым пасяджэнні клуба пазнаёміліся з маладым спецыялістам, псіхолагам цэнтральнай раённай бальніцы Анастасіяй Паўлаўнай Бабойць.

Гутарка аказалася ўзаемна цікавай і карыснай: госця бліжэй пазнаёмілася з людзьмі сталага ўзросту, з якімі будзе не супраць папрацаваць у новым кабінеце псіхалагічнай дапамогі – яго плануецца адкрыць у аддзяленні рэабілітацыі цэнтральнай раённай бальніцы. А заўсёднікі клуба настолькі разняволіліся ў псіхалагічным камфорце, што з усёй шчырасцю расказалі пра свой унутраны свет, паразважалі над значэннем і таямніцамі ўласных імёнаў і расслабіліся на аўтагеннай трэніроўцы. Духмяная гарбата і салодкія пачастункі стварылі паўнату душэўнага і фізічнага камфорту, зарадзілі добрым настроем. Разыходзіліся з пачуццём узаемнай задаволенасці і спадзяваннем на новыя сустрэчы.


----------------------------
Таіса СЯМЁНАВА.


Фота з сайта liveinternet.ru.