Дипломом первой степени отмечены работы островецких школьниц в конкурсе "Я помню! Я горжусь!"

Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Я помню! Я ганаруся!”.

У конкурсе, арганізатарам якога сталі Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка, прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў нашай краіне і шэраг іншых арганізацый, прымалі работы і астравецкіх школьнікаў.
Малюнкі Валерыі Урбановіч, Кацярыны Тумашчык, Арыны Букель і Валерыі Шлыковіч, прысвечаныя 68-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, сталі пераможцамі раённага этапу – і адправіліся на рэспубліканскі конкурс.
Журы, у склад якога ўвайшлі члены Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, высока ацаніла работы нашых канкурсантаў. Дзве з іх – “Аднапалчане” Кацярыны Тумашчык (педагог – Вольга Кузміцкая) і “Салют, Перамога!” Арыны Букель (настаўнік – Аляксандра Букель) – былі адзначаны на рэспубліканскім узроўні, а дзяўчынкі атрымалі Дыпломы І ступені.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта abc-cba.ucoz.ru.