Родители лучших работников Островецкого РОВД получили Благодарственные листы от начальника Управления внутренних дел Гродненского облисполкома

За выхаванне дзіцяці найперш адказваюць яго бацькі. І так прыемна пасля, як яно становіцца дарослым і само вызначае свой далейшы шлях у жыцці, пачуць ад настаўнікаў, кіраўнікоў ці проста незнаёмых людзей: “Дзякуй за сына ці дачку”.

Кіраўніцтвам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падчас мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям’і, былі вызначаны лепшыя супрацоўнікі са стажам службы ў праваахоўных органах да 3 гадоў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў аператыўна-службовай дзейнасці. Лепшымі былі названы ўчастковыя інспектары міліцыі Юрый Міхайлавіч Багдановіч і Сяргей Генадзьевіч Літвіновіч, а таксама ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Артур Валер’евіч Буцько.
Начальнікам Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ў адрас бацькоў гэтых маладых супрацоўнікаў накіраваны Падзячныя лісты, якія ва ўрачыстай абстаноўцы на афіцэрскім сходзе былі ўручаны Ірыне Люцыянаўне і Міхаілу Францавічу Багдановічам, Яўгеніі Міхайлаўне Літвіновіч, Ганне Уладзіміраўне і Валерыю Вітольдавічу Буцько. Начальнік аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Іванавіч Квач шчыра падзякаваў бацькам за дастойных сыноў і надзейных ахоўнікаў правапарадку.


-----------------------------------------
Вадзім САВІЦКІ,
намеснік начальніка Астравецкага РАУС.


Фота з сайта prof-press.by.