17:00 / 21.09.2012

Щедрый на "второй хлеб" год для Островетчины

Надыход восені для беларусаў непазбежна асацыіруецца з уборкай “другога хлеба”. Куды б ні ехаў, куды б ні ішоў – паўсюдна цябе, нібы гірлянды святочных фэставых сцяжкоў, вітаюць раўнюткія рады белых бульбяных мяхоў, вакол якіх, не звяртаючы ўвагу на болі ў згорбленых спінах, завіхаецца рой “скарбашукальнікаў”– людзі капаюць бульбачку.
Асабліва шматлюдна... Читать далее

15:34 / 21.09.2012

Имя на Доске почета: Войцех Лукашевич

Па выніках работы за 8 месяцаў бягучага года Спондаўскае лясніцтва заняло першае месца сярод лясніцтваў раёна. А напярэдадні прафесійнага свята партрэт спондаўскага ляснічага Войцеха Рамуальдавіча ЛУКАШЭВІЧА быў занесены на Дошку гонару Гродзенскага ДВЛГА.
Плошча Спондаўскага лясніцтва складае 10 470 гектараў, яна падзелена на тры абходы. Працуюць тут 12 леснікоў і 12... Читать далее

11:00 / 21.09.2012

День без автомобиля

22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, у які ўсім аўтамабілістам і матацыклістам прапаноўваецца хаця б на дзень адмовіцца ад выкарыстання транспартных сродкаў, якія спажываюць нафтапрадукты. Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі грамадства да праблем шкоднасці выкідаў у навакольнае асяроддзе ад аўтамабільнага транспарту і змяншэнне іх негатыўнага ўплыву на здароўе насельніцтва.
Спантанна... Читать далее

08:00 / 21.09.2012

Новый начальник Островецкого РОВД

Прайшлі чатыры месяцы, як раённы аддзел унутраных спраў узначаліў новы ў нашым раёне чалавек – Уладзімір Іванавіч КВАЧ. Надышоў час пазнаёміцца з ім бліжэй і нашым чытачам.
– Уладзімір Іванавіч, вы былі раней у Астраўцы? Што можаце сказаць пра наш горад і раён, вашы ўражанні?
– Сюды прыехаў упершыню, калі атрымаў назначэнне.... Читать далее

14:51 / 20.09.2012

Как островецкие дорожники песок моют

У вялікіх гарадах прынята мыць асфальт. А маленькія мыюць… пясок. Не верыце? Наведайце хутар “Запольскае” – упэўніцеся самі. Накірунак руху вам падкажа новенькая, “з іголачкі”, грунтовая дарога, якая сёлета адзначыла свой першы дзень нараджэння. І няхай вас не турбуе, што бяжыць яна ў глухі лес. Проста даверцеся дарозе.
…Змрачнаваты натоўп заімшэлых... Читать далее

12:00 / 20.09.2012

Коллекционер, лесовод и народный доктор с Островетчины

1

Мікалай Уладзіміравіч Герман, вядучы інжынер па лесакарыстанні – чалавек заўзяты. Работа кіпіць у яго руках, а тысяча планаў роіцца ў галаве. Паляўнічы, будаўнік, калекцыянер, народны доктар ды і проста высокаадукаваны чалавек з шырокай душой.
Варта толькі пераступіць парог сядзібы Мікалая Уладзіміравіча, як адразу трапляеш у казку. Цяжка паверыць, што ўсё гэта... Читать далее

06:00 / 20.09.2012

РОЧС – островецким школьникам

Мудрасць народных прыказак нярэдка спасцігаецца толькі тады, калі мы на ўласным горкім вопыце пераконваемся ў іх ісцінасці. З дзяцінства вядомая ісціна «Не гуляйце з агнём!» раз за разам даказваецца цяжкімі наступствамі пажараў, якіх магло б і не быць.
Напэўна, кожны памятае, як бацькі засцерагалі нас ад гульняў з агнём, калі мы... Читать далее

15:09 / 19.09.2012

Неделя postfactum: Соединненые Штаты и арабский мир

Нізкапробная малабюджэтная кінападзелка, вырабленая ў прыватнай кінастудыі ў ЗША, якая выстаўляе ў непрывабным, абразлівым свеце прарока Мухамеда і ўсіх мусульман, стала прычынай самай рэзананснай падзеі мінулага тыдня.
11 верасня ў лівійскім горадзе Бенгазі раз’юшаным натоўпам быў забіты амерыканскі пасол і яшчэ некалькі супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША ў Лівіі. Трагедыя стала апафеозам... Читать далее

11:30 / 19.09.2012

Дело семьи Дисько

1

Для сям’і ДЗІСЬКО работа ў лясной гаспадарцы стала сямейнай справай. Зараз у Падольскім лясніцтве працуюць бацька Пётр Іванавіч (у цэнтры) і два сыны – Аляксандр і Канстанцін. Некалі тут працавала конюхам і маці Ганна Альфрэдаўна – зараз яна знаходзіцца на заслужаным адпачынку. А заснавальнікам Падольскага лясніцтва быў цесць Пятра Іванавіча... Читать далее

06:20 / 19.09.2012

Гордость Островецкого района: Данута Гринцевич

Я заўсёды захаплялася сапраўднымі вясковымі жыхарамі – нястомнымі працаўнікамі, гасціннымі, шчырымі душой і сэрцам, звязанымі з прыродай непарыўнымі ніцямі, вернымі сваім караням. Яны не мараць пра далёкія краіны і вялікія гарады, ім хораша і ўтульна там, дзе яны ёсць. Данута Леанардаўна Грынцэвіч таксама шчаслівая ў сваёй Альхоўцы – мегаполісы не... Читать далее