РОЧС – островецким школьникам
Мудрасць народных прыказак нярэдка спасцігаецца толькі тады, калі мы на ўласным горкім вопыце пераконваемся ў іх ісцінасці. З дзяцінства вядомая ісціна «Не гуляйце з агнём!» раз за разам даказваецца цяжкімі наступствамі пажараў, якіх магло б і не быць.
Напэўна, кожны памятае, як бацькі засцерагалі нас ад гульняў з агнём, калі мы ў дзяцінстве спрабавалі ўзяць у рукі запалкі або цягнуліся да агеньчыка. А ці дастаткова мы растлумачвалі і растлумачваем ужо сваім дзецям, якую небяспеку хавае ў сабе маленькі агеньчык? На жаль, не ўсе бацькі задумваюцца над гэтым пытаннем.
Менавіта з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы траўматызму і дзіцячай гібелі на пажарах з прычыны пакідання дзяцей без нагляду з 20 жніўня па 1 верасня ў Астравецкім раёне праходзіла рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці», якая была прымеркавана да Дня ведаў.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г. Астравец» пры правядзенні Дня ведаў на школьнай лінейцы 56 першакласнікаў атрымалі ў падарунак размалёўкі «Школа бяспекі». Супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях спадзяюцца, што яны дапамогуць дзецям навучыцца рабіць сваё жыццё больш бяспечным. Таксама пераможцам і прызёрам раённых конкурсаў «Выратавальнікі вачамі дзяцей» і «Школа бяспекі» былі ўручаныя граматы і падарункі.
Хочацца звярнуць увагу бацькоў і дарослых на бесклапотныя адносіны да правілаў пажарнай бяспекі. Успомніце выпадкі, калі вы пакідалі сваё дзіця дома одно – выходзілі “на пяць хвілін” у краму або да суседзяў? Нашу надзею на “ўсё будзе добра” жорстка знішчае статыстыка: з-за дзіцячага свавольства з агнём і халатнасці дарослых у бягучым годзе ў агні загінула 13 дзяцей, у тым ліку 4 – у Гродзенскай вобласці.
Паважаныя дарослыя, вучыце, тлумачце, давярайце – але абавязкова кантралюйце сваіх дзяцей. І зрабіце самае простае: схавайце з поля зроку вашых дзяцей запалкі, каб не выклікаць у іх непатрэбных жаданняў гуляць у небяспечныя гульні!
--------------------------------
Эдуард МАЛЫШКА,
інспектар групы прапаганды і навучання.
Фота Івана ДЗЯТЛОВІЧА.