Жыццё, як ні круці, праходзіць... Імгненне за імгненнем. Гадзіна за гадзінай. Дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем. Неяк так неўпрыкмет падкралася сямідзесяцігоддзе… Здаецца, і не жыў… Быццам бы толькі ўчора небарака-бусел скінуў мяне ў бацькаву росную капусту… На досвітку… У самым канцы жніўня 1940 года…
Дзяцінства
Цікава, ці радаваліся майму з’яўленню на свет бацькі? Усё... Читать далее
Добро пожаловать в Островец!
Яўгеній Кухарчык: "Мне не трэба спакою"
Узнагароды за працу
Самы ўрачысты момант раённай нарады педагагічных работнікаў, якая прайшла напрыканцы жніўня, – узнагароджанне лепшых з лепшых. Мінулы навучальны год быў плённым для нашых вучняў і настаўнікаў і багатым на перамогі, таму ўзнагароджаных было шмат.
Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны дырэктары Гервяцкай СШ Н.І. Мацко і Варнянскага НПК Н.А.... Читать далее
Жнівеньская нарада настаўнікаў
Кожнае лета для педагогаў заканчваецца падвядзеннем вынікаў мінулага навучальнага года. І ў той жа час ставяцца задачы на новы. Сёлетняя нарада педагагічных работнікаў праходзіла не зусім звычайна.
Справа ў тым, што запланавана яна была на апошні дзень лета, калі да першага школьнага званка заставалася менш чым суткі. А па-другое, незвычайным было... Читать далее
Падарункі да школы
У сярэдзіне жніўня наведвальнікі астравецкага рынка маглі ўбачыць там незвычайную карціну – маладыя хлопцы і дзяўчаты ў белых і чырвоных майках і кепках хадзілі па гандлёвых радах і заклікалі ўсіх прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Нашы сэрцы – дзецям!”
Менавіта пад такой назвай прайшла раённая акцыя “Разам збяром дзяцей у школу”,... Читать далее
Ураджай-2010 – актуальнае інтэрв'ю
Уборка збожжавых і зернебабовых у раёне практычна завершана – па стану на 27 жніўня ўбрана 15583 гектараў, што складае 98 працэнтаў плошчаў. На палях засталіся толькі культуры позніх тэрмінаў выспявання – проса, грэчка, у некаторых гаспадарках – зернебабовыя. Надыходзіць тая самая восень, калі, згодна з народнай прымаўкай, можна пачынаць “лічыць... Читать далее
У старажытным замку прайшоў фестываль
Гістарычная даведка
Гісторыя Гальшан старажытная і цікавая. Згодна з гістарычнымі звесткамі, першы ўспамін пра гэтае мястэчка адносіцца да 13 стагоддзя. А як сцвярджае каменны сведка гісторыі, размешчаны перад уездам у Гальшаны, то год іх заснавання – 1280.
Узнікненне мястэчка гісторыкі звязваюць з родам князей Гальшанскіх. Заснавальнік рода – князь Гольша, а вось... Читать далее
Дабрачынны канцэрт
У сераду ў кінаканцэртнай зале “Астравец” праходзіла акцыя “Нашы сэрцы – дзецям” па збору сродкаў для дзяцей з няўдалых сем’яў і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку, в. Варняны.
На сцэне больш за гадзіну знаходзілася ўзыходзячая эстрадная зорка Астраўца Арцём Кавецкі. У яго выкананні прагучалі творы сучасных кампазітараў, а таксама мясцовых... Читать далее
"Вось і лета прайшло, быццам і не бывала…"
Здаецца, толькі ўчора мы з нецярпеннем чакалі лета, звязвалі з ім свае надзеі на плённы і цікавы адпачынак, будавалі планы, адкладвалі грошы, куплялі сарафаны і шорты. А сёння чамусьці міжволі напяваюцца радкі “Вось і лета прайшло, быццам і не бывала…” І якія ж, цікава, з гэтых перададпускных планаў ажыццявіліся, а... Читать далее
Вучыцца з Божай дапамогай
З даўніх часоў існуе добры звычай усялякую важную справу асвячаць малітвай. Малебны служыліся пры закладцы падмурка новай хаты, перад выхадам ў поле, на пачатак жніва...
Навучальны год – таксама напружаная пара: сяўба разумнага, добрага, вечнага, карпатлівая праца па ўзрошчванню добрых пладоў. І ўсё гэта – у спадзеве на дабрадайную дапамогу Божую,... Читать далее
Нешта з памяццю маёй стала...
Памяці чалавека ўласціва забыўлівасць: забыў перакрыць газ – узарваўся дом, забыў патушыць недакурак – згарэла кватэра, пакінуў без нагляду кастрышча – запалаў сарай... І кожны раз чалавечая забыўлівасць і абыякавасць прыносяць бяду, фінальным акордам якой становіцца смерць.
Апошнім часам назіраецца дрэнная тэндэнцыя: чалавек вырашае прыгатаваць сабе ежу, ставіць патэльню або каструлю... Читать далее
