Дабрачынны канцэрт
1
У сераду ў кінаканцэртнай зале “Астравец” праходзіла акцыя “Нашы сэрцы – дзецям” па збору сродкаў для дзяцей з няўдалых сем’яў і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку, в. Варняны.
На сцэне больш за гадзіну знаходзілася ўзыходзячая эстрадная зорка Астраўца Арцём Кавецкі. У яго выкананні прагучалі творы сучасных кампазітараў, а таксама мясцовых творцаў. Каб канцэрт быў больш разнастайным і цікавым, юнаму салісту дапамагалі Дзіяна Ляшчэўская і Нэлі Казлоўская.
Сабраныя падчас канцэрта сродкі будуць перададзены дзецям, якія маюць у іх найбольшую патрэбу.
Іван ПЕТРЫК.