Узнагароды за працу
Самы ўрачысты момант раённай нарады педагагічных работнікаў, якая прайшла напрыканцы жніўня, – узнагароджанне лепшых з лепшых. Мінулы навучальны год быў плённым для нашых вучняў і настаўнікаў і багатым на перамогі, таму ўзнагароджаных было шмат.
Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны дырэктары Гервяцкай СШ Н.І. Мацко і Варнянскага НПК Н.А. Субач, а таксама настаўнікі замежнай мовы гімназіі №1 Н.Н. Ляшчэўская і біялогіі і хіміі Дайлідскай СШ М.Б. Барташэвіч.
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі настаўніца замежнай мовы Падольскага НПК Л.Ф. Валадзько, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДЦРД Г.А. Восарава, настаўніца гісторыі і геаграфіі Варонскай школы Л.А. Гродзь, настаўніца фізікі і матэматыкі Альхоўскай СШ Т.М. Ждановіч, дырэктар СШ №1 І.Р. Клімянок, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №1 З.Р. Куркуль, настаўніца пачатковых класаў гімназіі №1 Т.У. Ластоўская, настаўніца пачатковых класаў Кямелішкаўскага НПК Г.Т. Мазура, настаўніца матэматыкі СШ №1 М.В. Макей, намеснік дырэктара Гервяцкай СШ Т.Б. Максімюк.
Па выніках 13 Рэспубліканскай выставы навуковай і метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар Астравецкага ЦПР Н.У. Сянюць.
19 настаўнікаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Сярод іх: намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 Т.З. Ясюкевіч і Варнянскага НПК А.І. Юркойць, настаўнікі Варнянскага НПК – англійскай мовы В.І. Сянюць, беларускай мовы і літаратуры Г.М. Пацэль, абслугоўваючай працы В.В. Субаткевіч, пачатковых класаў І.В. Багдановіч, настаўнікі з гімназіі №1 – В.Т. Стаціна (хімія), А.Ч. Севасцьян (англійская мова), М.М. Кажарновіч, Т.В. Казак (пачатковыя класы), А.І. Собалева (дэфектолаг) і С.А. Савіцкі (дапрызыўная падрыхтоўка), педагог-арганізатар Рытанскага НПК Т.С. Юргелянец, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры і англійскай мовы Міхалішкаўскай СШ Н.В. Ярмак і Е.Я. Родзь, настаўніца пачатковых класаў Гудагайскай СШ І.С. Шукель, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Спондаўскай СШ Л.С. Сініца, сацыяльны педагог Дайлідскай СШ Т.І. Варановіч і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Трокеніцкай школы Я.Т. Таргонская.
Падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымаў дырэктар Гудагайскай СШ В.І. Лянкевіч.
А Г.В. Внуковіч, настаўніца фізікі гімназіі №1, на абласной педагагічнай нарадзе, якая праходзіла ў горадзе Гродна, з рук губернатара С.Б. Шапіры атрымала Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта.
Ганаровыя граматы аддзела адукацыі за мэтанакіраваную плённую працу па арганізацыі і кіраванні адукацыйным працэсам атрымалі 19 дырэктараў і намеснікаў дырэктараў устаноў адукацыі нашага раёна.
А першага верасня на ўрачыстых лінейках Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі за поспехі ў педагагічнай дзейнасці і высокае прафесійнае майстэрства былі ўзнагароджаны 60 настаўнікаў з розных школ раёна.
На педагагічнай нарадзе былі таксама адзначаны педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў абласной і рэспубліканскай алімпіяды. Кожны з іх атрымаў прэміі ў памеры ад 5 да 29 базавых велічынь.
Акрамя педагогаў дыпломы атрымалі і школьнікі. Дыплом ІІІ ступені Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўручылі танцавальнаму калектыву “Нон-стоп”, а дыплом ІІ ступені – Ілоне Жалток.
Так трымаць!
Алена ЯРАШЭВІЧ.