Духовность

09:21 / 31.03.2018

На пяць пытанняў пра Вялікдзень адказваюць астраўчане

Заўтра католікі адзначаюць «свята свят» – Вялікдзень. У гэты дзень навіну аб уваскрослым Сыне Божым абвяшчаюць яшчэ сарамлівыя промні веснавога сонца, прыносяць на сваіх крылах птушкі з далёкіх заморскіх краін… А людзі ў еднасці з прыродай і Богам кожнага стрэч­нага вітаюць радасным «Езус з мёртвых паўстаў!» і чуюць у адказ не менш радаснае «Сапраўды паўстаў!» Читать далее

12:45 / 27.03.2018

Мармуровыя яйкі за пяць хвілін

Велікодныя яйкі могуць быць пафарбаванымі ў хатніх умовах падручнымі сродкамі ці натуральнымі спосабамі. Самая папулярная – чырвоная фарбаванка. Евангельская прыпавесць пра Марыю Магдалену, якая прыйшла да рымскага імператара з весткай пра ўваскрашэнне Хрыста, расказвае, што яйка пачырванела на вачах здзіўленага імператара… Читать далее

12:32 / 27.03.2018

Рэцэптам куліча дзеліцца Лідзія Лакевіч

1

Амаль кожная гаспадыня да Вялікадня пячэ булкі ці кулічы: хтосьці па сваім фірменным рэцэпце, універсальнасць якога пацвердзілі сямейнікі і час, а хтосьці не супраць узяць «на аловак» штосьці новенькае.  Калі вы любіце эксперыментаваць, то наступны рэцэпт, спадзяюся, не толькі «прапішацца» ў вашай кулінарнай кнізе, але і зойме ганаровае месца на велікодным стале. Читать далее

11:18 / 23.03.2018

Майстар-клас па аздабленні вербачкі (+відэа)

Пра гродзенскія вербачкі, якім прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, напэўна, шмат хто чуў. Читать далее

14:44 / 19.03.2018

Дзесяць Божых запаведзяў працягвае тлумачыць Казімір Варановіч

Першыя тры Божыя наказы, пра якія мы пісалі ў №16 ад 28 лютага, тычацца адносінаў з Богам, астатнія – вызначаюць адносіны з людзьмі. Таму часта можна сустрэць ілюстрацыі каменных табліц з Божымі запаветамі, якія няроўна падзелены: тры – на адным і сем – на другім.

Калі будзеце рыхтавацца да споведзі,  успомніце гэтую «няроўнасць»: спачатку вызначце свае грахі адносна першых трох наказаў, потым – адносна астатніх…
Старшыня касцёльнага камітэта парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках Казімір Варановіч працягвае тлумачыць сэнс 10 Божых запаветаў. Читать далее

13:58 / 16.03.2018

Памінальная імша па ксяндзу Леаніду Несцюку пройдзе ў Гервятах 24 сакавіка

Вернікі і пробашч Гервяцкай парафіі ксёндз Эліяс Анатоліюс Маркаўскас шчыра запрашаюць гасцей і жыхароў Астравеччыны на памінальнае набажэнства з нагоды першай гадавіны смерці ксяндза Леаніда Несцюка. Читать далее

10:27 / 28.02.2018

Сэнс Божых запаведзяў тлумачыць Казімір Варановіч

Вялікі пост – той самы час, калі трэба спыніцца, азірнуцца і задумацца: ці так я жыву? Ці ўсё раблю правільна?
Праз прарока Маісея Бог перадаў людзям дзесяць наказаў, дзесяць запаветаў – ланцужок з пацерак, якія абараняюць нас ад злых сіл…
Многія з нас з дзяцінства памятаюць іх – і з гадамі разуменне наказаў Усявышняга не змяняецца.
Разабрацца ў рэлігійных тонкасцях Божых запаветаў, растлумачыць іх сэнс праз прызму сучаснасці нам дапамог адданы вернік, старшыня касцёльнага камітэта парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках Казімір Варановіч. Читать далее

12:05 / 27.02.2018

Клюшчанскія званы: веснікі радасці і смутку…

Пра што расказалі званы згарэўшага Клюшчанскага касцёла?
На папялішчы згарэўшага Клюшчанскага касцёла Іаланта Валуевіч знайшла аплаўленыя званы… Пра што яны расказалі дапытліваму краязнаўцу?
Читать далее

08:57 / 19.02.2018

У Камаях успомнілі Казіміра Сваяка

Чалавек жывы, пакуль пра яго памятаюць. Нягледзячы на сваё кароткае, напоўненае выпрабаваннямі, цяжкасцямі і хваробамі жыццё, Казімір Сваяк і сёння жыве ў сэрцах многіх людзей, а яго дзейнасць на ніве беларушчыны, навяртання людзей да Бога працягваюць нястомныя, адданыя гэтай справе людзі…
Напачатку лютага ў Камаях прайшло свята ў гонар нашага слыннага земляка, паэта сярод святароў і святара сярод паэтаў – Казіміра Сваяка. Читать далее

09:34 / 12.02.2018

Белорусская Православная Церковь и Министерство образования проводят конкурс и приглашают поучаствовать

17 февраля 2018 года в г.Минске при участии Белорусской Православной Церкви и Министерства образования пройдет творческий конкурс «Радость моя», целью которого является выявление талантливых детей и взрослых, способных предложить свои творческие достижения для развития культурных и церковных проектов в Беларуси. Читать далее