Мармуровыя яйкі за пяць хвілін

Велікодныя яйкі могуць быць пафарбаванымі ў хатніх умовах падручнымі сродкамі ці натуральнымі спосабамі. Самая папулярная – чырвоная фарбаванка. Евангельская прыпавесць пра Марыю Магдалену, якая прыйшла да рымскага імператара з весткай пра ўваскрашэнне Хрыста, расказвае, што яйка пачырванела на вачах здзіўленага імператара… 

Самы распаўсюджаны спосаб – адвар шалупіння цыбулі – ім карысталіся яшчэ нашы бабулі. Пры разнастайнасці выбару харчовых фарбавальнікаў яйкі можна фарбаваць па-рознаму.

Мармуровым спосабам афарбоўкі яек дзеліцца вучаніца Варнянскага НПК Аляксандра ГАНУЛІЧ.

013.jpg

– Гэты спосаб я адшукала ў інтэрнэце. Вырашылі з мамай ім скарыстацца, – расказвае дзяўчынка. – Яйкі атрымаліся колеру вясёлкі, з пражылкамі і прыгожымі пераходамі. Мармуровы рэцэпт фарбавання яек стаў нашым сямейным. 

Спатрэбяцца: вараныя яйкі, харчовыя фарбавальнікі, аднаразовыя шклянкі, пальчаткі, вата, плёнка (каб не запэцкаць стол). 

  !Дзеці павінны фарбаваць яйкі толькі пад наглядам старэйшых. 


1. Раскручваем і наразаем вату памерам 15х15 сантыметраў. На адно яйка – адзін квадрат.
2. У аднаразовых шклянках па інструкцыі разводзім фарбавальнікі.

002.jpg

3. У адвольным парадку на падрыхтаваны кавалак ваты наносім па некалькі кропель фарбавальніку і абмотваем яйка. 

006.jpg

011.jpg

4. Праз некалькі хвілін здымаем ватную «шубу». Мармуровае яйка гатовае!

19.jpg


Карысныя парады
* Каб фарба лепш клалася, вымыйце яйкі з мылам.
* Каб яйкі не трэснулі падчас варкі, дадайце ў ваду соль.
* Узмацніць колер дапаможа воцат: на літр раствору – 1-2 сталовыя лыжкі. 
* Для надання бляску пафарбаваныя яйкі пратрыце алеем. 

Алена ЮРКОЙЦЬ,

фота аўтара.



Текст: Главный администратор