20 чэрвеня сваё прафесійнае свята святкуюць медыцынскія работнікі – людзі, якія вяртаюць нам здароўе і жыццё. Сёння мы знаёмім вас з некаторымі з іх.
Уладзімір Часлававіч Мажэйка: "Прафесіянал – гэта назаўсёды"
Уладзіміру Часлававічу Мажэйку, намесніку галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы па лячэбнай рабоце, 38 гадоў, 13 з якіх ён з’яўляецца практыкуючым хірургам... Читать далее
20 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Сямён Шапіра: "На Гродзеншчыне можна размаўляць шэптам"
У сераду адбылася прэс-канферэнцыя нядаўна прызначанага старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Барысавіча Шапіры з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі вобласці.
Сямён Барысавіч пачаў сваю сустрэчу з журналістамі з таго, што адклаў убок папку з падрыхтаванымі спецыялістамі адказамі на загадзя прапанаваныя пытанні ад розных перыядычных выданняў, заўважыўшы, што гэта прыніжае і яго, як кіраўніка... Читать далее
"Міс Астраўчанка-2010" – Маргарыта Рук
За ганаровы тытул "Міс Астраўчанка" змагаліся: Людміла Ярмак – цырульнік, майстар манікюру з камбіната бытавога абслугоўвання, Ганна Лапінская – медсястра Цэнтральнай раённай бальніцы, Таццяна Рабянок – супрацоўніца райспажыўтаварыства, Анастасія Ляховіч з аддзела культуры і Маргарыта Рук – прадстаўніца аддзела архітэктуры.
Пасля дзвюх гадзін насычанага шоу і цікавай канцэртнай праграмы журы вынесла... Читать далее
Адам Мальдзіс: "Станцыі Гудагай – 130 гадоў"
Маё міні-даследаванне гісторыі станцыі ( а тым самым і пасёлка) Гудагай пачалося лютаўскім днём бягучага года, калі я браў білет да Мінска ў драўлянай пабудове на падыходзе да цаглянага будынка вакзала, які стаяў у рыштаваннях. Якраз з яго сценаў абдзіралі зялёную фарбу.
Мерзнучы ў чарзе на марозе, пасажыры гучна выказвалі сваё... Читать далее
"Наша доктарка": як працуецца медработнікам на сяле
Звычайна, як толькі чалавек адчуў недамаганне, ён звяртаецца ў бальніцу да ўрачоў. У сельскіх жыхароў не заўсёды ёсць магчымасць дабрацца да Астраўца – і тады яны звяртаюцца на ФАПы. І многія жыхары лічаць сваіх фельчараў самымі лепшымі дактарамі. У вёсцы іх так і называюць “наша доктарка”, бо найчасцей ФАПамі загадваюць... Читать далее
Ці праўда, што ля вёскі Запольныя будуецца сховішча ядзерных адходаў?
Калі навін няма – іх трэба стварыць! Выпрабаваны, дзейсны, бездакорны спосаб самарэкламы, піару, кажучы сучаснай мовай. Асабліва ў тым выпадку, калі навіны скандальныя, з прэтэнзіяй на сенсацыю. І няважна, будзе той піар чорным ці белым. Галоўнае, што ён будзе. Праўда, іншым разам атрымліваецца зусім наадварот…
На днях, выходзячы з офіса, заўважыў... Читать далее
Шчырасць ад Дзмітрыя Смольскага
Ну хто з нас не ўлюбляўся ў артыстаў?! Да прыкладу, у Дзмітрыя Смольскага… Памятаеце, быў такі спявак? Высокі, светлагаловы, лірычны. “Только меня услышь, ласковый мой малыш, разведи с тоской…” Хіба існуе на свеце жаночае сэрца, якое застанецца раўнадушным да такога закліку?..
Слава прыйшла да Дзмітрыя рана – ён станавіўся дыпламантам самых... Читать далее
Аб тым, што хвалюе: кампетэнтна, з першакрыніц
“Прамая лінія” са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам пачалася задоўга да вызначанага дня і часу: пытанні кіраўніку раённай вертыкалі паступалі на сайт “Астравецкай праўды”, у тэлефонных званках, людзі прыходзілі ў рэдакцыю асабіста, каб расказаць пра тое, што іх найбольш хвалюе. Усе пытанні падчас “Прамой лініі” былі перададзены старшыні... Читать далее
Яшчэ раз пра «Хаўрус Сваякоў»
Калі я высвятляла, “хто ёсць хто” з удзельнікаў “Хаўрусу сваякоў” сярод трашчанскай моладзі, Рэгіна Францаўна Субач, якая дапамагала мне ў гэтым даследаванні, выказала меркаванне, што загадкавы Гоз.Лаўрыновіч – гэта Іосіф Лаўрыновіч, таму што больш такіх прозвішчаў у в. Трашчаны не было. Яшчэ раз паўглядаўшыся ў спіс, надрукаваны ў “Астравецкай праўдзе”,... Читать далее
Інтэрв'ю з нагоды: з 1 чэрвеня ў дзіцячай школе мастацтваў распачаўся набор навучэнцаў
Здаецца, не так даўно навучэнцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў на выніковым канцэрце “Вясеннія сустрэчы” дэманстравалі бацькам, настаўнікам, сябрам, што за гэты год яны многаму навучыліся: пальчыкі хутчэй бегаюць па клавішах, пэндзаль стаў больш паслухмяным, а ножкі з упэўненасцю скачуць “Тапатуху”. Празвінеў апошні званок – і разляцеліся вучні, хто куды, каб... Читать далее
