Шэсць чалавек у нашым раёне сталі ахвярамі вады толькі ў адным месяцы – ліпені.
Незвычайна гарачае лета прымушае людзей шукаць паратунку ад нясцерпнай гарачыні ля рэчак і азёр. Як паказвае практыка, не заўсёды прахалода вады становіцца выратавальнай, часам наадварот – смяротна небяспечнай.
Толькі ў ліпені – самым гарачым месяцы гэтага лета —... Читать далее
Новости
Вада збірае ахвяры
Акуляры з астравецкай прапіскай
Добрая навіна: нарэшце ў Астраўцы з’явіўся магазін “Оптыка”, і цяпер па акуляры і кантактныя лінзы, фізраствор для іх і іншыя неабходныя тавары няма патрэбы ехаць у суседнія Ашмяны, Смаргонь ці яшчэ далей.
Новы магазін адкрыўся ў будынку цэнтральнай раённай бальніцы на першым паверсе, побач з рэгістратурай. Праўда, як расказала яго... Читать далее
О, спорт, – ты жыццё!
У мінулую сераду ў Астраўцы адбылося адкрыццё міні-футбольнага поля са штучным пакрыццём. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Барысавіч Шапіра, старшыня Беларускай асацыяцыі федэрацыі футбола Беларусі Генадзь Мікалаевіч Нявыглас, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
Прыемна адзначыць, што “сезон адкрыццяў” спартыўных аб’етаў у нашым раёне працягваецца.... Читать далее
З "бронзай" вярнулася Насця Вайшнаровіч з Паўднёвай Карэі
З перамогай вярнулася з 21-й міжнароднай біялагічнай алімпіяды, якая праходзіла ў горадзе Чангвон, што знаходзіцца ў Паўднёвай Карэі, выпускніца гімназіі №1 г.п. Астравец Анастасія Вайшнаровіч.
Да гэтага Насця ўдзельнічала ў рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі, дзе заваявала дыплом І ступені, пасля чаго была ўключана ў зборную каманду Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў... Читать далее
Астравецкаму заводу "Радыёдэталь" – 40!
13 ліпеня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшлі ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя саракагадоваму юбілею Астравецкага завода “Радыёдэталь”. Гэта сур’ёзны ўзрост як для чалавека, так і для прадпрыемства – узрост сталасці, калі пройдзена нямала і за плячыма ёсць багаты вопыт, і ў той жа час маладосці, бо наперадзе яшчэ доўгі... Читать далее
Ніхто не забыты
Шэсцьдзесят дзевяць гадоў назад тысячы варожых куль пасыпаліся чорным дажджом і скаланулі мірнае неба Беларусі – пачалася Вялікая Айчынная вайна. 22 чэрвеня, у дзень смутку і ўсенароднай памяці аб загінуўшых воінах, у Міхалішках прайшоў мітынг каля помніка лётчыкам і авіятэхнікам Пастаўскай авіяцыйнай школы, што загінулі на Міхалішкаўскім аэрадроме ў першы... Читать далее
Лісічкі просяць дапамогі
Пачаўся сезон збору і нарыхтоўкі грыбоў і ягад. І амаль адразу на тэлефон “гарачай лініі” Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сталі паступаць званкі. У грамадзян, якія тэлефанавалі, была адна просьба: “Спыніце “беспредел” і навядзіце парадак пры зборы лісічак. Збіраюць, а дакладней, зграбаюць усё падрад”.
Як паведаміў Уладзімір Марчанка,... Читать далее
"Міс Астраўчанка-2010" – Маргарыта Рук
За ганаровы тытул "Міс Астраўчанка" змагаліся: Людміла Ярмак – цырульнік, майстар манікюру з камбіната бытавога абслугоўвання, Ганна Лапінская – медсястра Цэнтральнай раённай бальніцы, Таццяна Рабянок – супрацоўніца райспажыўтаварыства, Анастасія Ляховіч з аддзела культуры і Маргарыта Рук – прадстаўніца аддзела архітэктуры.
Пасля дзвюх гадзін насычанага шоу і цікавай канцэртнай праграмы журы вынесла... Читать далее
"Наша доктарка": як працуецца медработнікам на сяле
Звычайна, як толькі чалавек адчуў недамаганне, ён звяртаецца ў бальніцу да ўрачоў. У сельскіх жыхароў не заўсёды ёсць магчымасць дабрацца да Астраўца – і тады яны звяртаюцца на ФАПы. І многія жыхары лічаць сваіх фельчараў самымі лепшымі дактарамі. У вёсцы іх так і называюць “наша доктарка”, бо найчасцей ФАПамі загадваюць... Читать далее
На фэст – у Гервяты
Паважаныя вернікі, прадстаўнікі ўлады, святары Астравецкага дэканату!
Прыход Святой Тройцы (вёска Гервяты) сардэчна запрашае ўсіх на фэст з нагоды галоўнага парафіяльнага свята – Святой Тройцы.
Свята распачнецца ў суботу, 29 мая, са святой імшы за дзяцей і моладзь.
У нядзелю, 30 мая, у 11.30 пачнецца канцэрт класічнай музыкі і спеваў у выкананні акадэмічнага... Читать далее