У наступны панядзелак, 24 студзеня, у памяшканні Дома культуры (“Галактыка”) у 17.30 адбудзецца першая гульня раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях.
Як паказаў снежаньскі раённы турнір па інтэлектуальных гульнях і ўдзел астравецкіх каманд у Ашмянскім турніры, у нашым раёне даволі шмат людзей, якія б хацелі займацца інтэлектуальнымі гульнямі: гэта цікава, захапляюча, развіваюча.
Але,... Читать далее
Новости
Не прапусціце! Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях стартуе 24 студзеня
Кінапрэм'ера: "Брэсцкая крэпасць" у Астраўцы
Ваенная драма “Брэсцкая крэпасць”, якая выйшла на экраны толькі ў мінулым годзе, на працягу трох дзён – 19, 20 і 21 студзеня — будзе дэманстравацца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” у 16.30 і 19 гадзін.
Тыя, каму ўжо пашчасціла паглядзець гэты фільм, адзначаюць яго цікавы сюжэт, якасную і відовішчную “карцінку”, добрую ігру... Читать далее
Валянціне Мадэкша і Тарэсе Валанцэвіч уручаны ордэны Маці
“Падумаеш, геройства – дзіця нарадзіць!”, — магчыма хмыкне скептык.
Нарадзіць, вядома, яшчэ не геройства. А вось выгадаваць, выхаваць дастойным чалавекам – гэта вялікая і цяжкая праца. Якую ведаюць толькі тыя, хто прайшоў праз гэта – недаспаныя ночы, трывогі, хваляванні і радасці.
А калі дзіця не адно, а пяць — і ўсё гэта... Читать далее
Снежны палон: маніторынг вуліц Астраўца
Зіма сёлета выдалася самая сапраўдная. Амаль з першага дня свайго гаспадарання яна дыхнула марозам і сыпанула снегам. Ды так, што і зараз дарожнікі і работнікі камунальных службаў не паспяваюць чысціць і вызваляць дарогі ад снежнага покрыва. І нават цяперашняя адліга асабліва не змяніла сітуацыю, а, наадварот, дадала яшчэ і галалёдзіцу…
Менавіта... Читать далее
Святочны "агеньчык" этнічных палякаў
Вось ужо каго нельга абвінаваціць у адсутнасці энтузіязму, дык гэта астравецкіх палякаў, дакладней, членаў раённага аддзялення “Саюза палякаў на Беларусі”. Распаўсюджаную прымаўку “Дзе фэст – там я ест”, яны даўно перарабілі ў: “Дзе мы – там і фэст”.
Адзін з такіх традыцыйных “фэстаў” – “ламанне аплаткі”, на якое этнічныя палякі збіраюцца... Читать далее
Дзякуй за цуды!
Ад наступлення Новага года кожны з нас чакае цуда. Асабліва цуда і чарадзейства чакаюць дзеці. Кожнаму дзіцяці хочацца быць шчаслівым, а галоўнае шчасце для выхаванцаў Варнянскага сацыяльнага прытулку – гэта магчымасць быць са сваімі роднымі. На жаль, не ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў нашым прытулку, акружаны клопатам і ўвагай самых... Читать далее
Рэха навагодніх і калядных свят
Спектакль у храме...
Светлае свята Ражаства Хрыстовага вучні Нядзельнай школы пры астравецкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла па традыцыі адзначылі вясёлым ранішнікам. Цэнтральнае месца ў ім займаў спектакль, героі якога – Марыя, Іосіф, Пастухі, Мудрацы-валхвы, Зорачкі, Пальма, Аліва, Елка расказалі біблейскую гісторыю пра Нараджэнне Божага Дзіцяткі і пра тое, як ... Читать далее
Навагоднія падарункі ад...
…Ад культуры
Новы год варнянская моладзь нарэшце сустрэла ў сваім Доме культуры.
Уласна кажучы, будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната быў перададзены на баланс раённага аддзела культуры яшчэ ў 2006 годзе, і туды перасяліліся сельскі Дом культуры, школа мастацтваў, бібліятэка. А вось давесці да ладу дыска-залу – у гэтым памяшканні засталіся практычна толькі сцены... Читать далее
У кінаканцэртнай зале "Астравец" з'явілася новае абсталяванне
Добрая навіна напярэдадні новага года прыйшла з прадпрыемства “Астравецкінавідэасетка”. У кінаканцэртнай зале “Астравец” устаноўлена новае абсталяванне, якое дазволіць дэманстраваць кінафільмы з эфектам, які называюць “гук вакол”.
Правільная назва новага абсталявання — сістэма Dolby Surround.
Яе ўжо не назавеш новай тэхналогіяй. Аднак да гэтага часу адчуць перавагі якаснага гучання маглі толькі ўладальнікі... Читать далее
Не мяці, снегапад!
На думку многіх, Новы год сёлета быў проста чароўны, лепшага надвор’я і пажадаць нельга: лёгкі марозчык і пухнаты снег, які шчодра сыпаў з неба і нават старэнькую бабульку ператвараў у чараўніцу-Снягурку, а кожнага мужчыну – у Дзеда Мароза.
Але дарожнікі, камунальнікі, дворнікі такой эйфарыі зусім не падзялялі: для іх навагоднія снегапады... Читать далее