Пра, мякка кажучы, “арыгінальную” нумарацыю дамоў у нашым райцэнтры і, у прыватнасці, у мікрараёне Валадарскага, у якім жыве большая палова астраўчан, але які пры ўсім пры тым лічыцца адной вуліцай, не гаварыў і не абураўся ёй толькі лянівы. Уздымалі гэтае пытанне нашы чытачы і на старонках газеты, і на сайце... Читать далее
Новости
Чытач ставіць праблему: дзе палячыць сабаку?
Нядаўна да нас у рэдакцыю патэлефанавала наша пастаянная чытачка Вольга Бублевіч, гаспадыня аўчаркі Азы, фатаграфіі якой друкаваліся на нашых старонках. Вольга расказала наступную гісторыю:
–Азу мы ўзялі маленькім шчанючком. За дзевяць гадоў, якія прайшлі з таго моманту, яна стала паўнапраўным членам нашай сям’і, агульнай любіміцай. А ў мяне да Азы наогул... Читать далее
Удала пачаўся сёлетні год для нашай рэдакцыі
У пятніцу ў Гродна прайшла калегія ўпраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама, на якую былі запрошаны намеснікі старшынь райвыканкамаў, начальнікі ідэалагічных аддзелаў райвыканкамаў і галоўныя рэдактары раённых газет Гродзенскай вобласці. На калегіі падводзіліся вынікі работы за мінулы год.
А закончылася ўсё ўзнагароджваннем. Сярод тых, хто атрымаў узнагароды ўпраўлення ідэалагічнай работы, і... Читать далее
Рэканструкцыя выратавальнай часці распачата
У будучым, калі разгорнецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў нашым раёне, адбудуцца змены і ў аснашчанасці падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Так, прадугледжваецца, што пры распрацоўцы інфраструктуры АЭС будуць пабудаваны як мінімум 2 пажарных дэпо па ахове станцыі і гарадка энергетыкаў.
На сённяшні дзень колькасць асабовага саставу пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў складае 60 чалавек, у... Читать далее
Тры ўзнагароды медыцынскіх устаноў Астравеччыны
У пачатку лютага былі падведзены вынікі работы за 2010 год медыцынскіх устаноў вобласці. Наш раён атрымаў тры ўзнагароды.
Якасць работы лячэбных устаноў ацэньвалася па многіх паказчыках – гэта стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, лячэбна-дыягнастычная работа, паказчыкі смяротнасці, умовы працы, эканомія электраэнергіі і многія іншыя. У выніку сярод усіх сельскіх фельчарска-акушэрскіх пунктаў вобласці Рытаньскі ... Читать далее
Пытанне рэпарцёру: чаму не працуе аптэка?
Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне патэлефаваў жыхар вёскі Гервяты і пацікавіўся: “Чаму ў Гервятах не працуе аптэка?”.
За адказам на пытанне мы звярнуліся да Васілія Васільевіча Будніка, загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі. І вось які адказ атрымалі:
– Аптэка ў Гервятах існавала шмат гадоў. Але ў 2009 годзе спецыяліст,... Читать далее
Прапанова ад лясгаса: дровы па цане... коржыка
Нам, работнікам лясгаса, часта даводзіцца чуць папрокі ў свой адрас. Маўляў, чаму не дазваляюць людзям забраць з лесу тыя дровы, якія літаральна пад нагамі валяюцца, – сухастой, буралом?… Канешне, рацыянальнае зерне ў гэтых заўвагах ёсць. Тым больш, што і мы падчас зрабіць усё не паспяваем.
Таму, ідучы насустрач пажаданням насельніцтва, Міністэрства... Читать далее
Чаму закрылі пост "хуткай дапамогі" ў Міхалішкаўскай бальніцы?
На гэтае пытанне адказвае галоўны ўрач Астравецкай ЦРБ В. І. Тачоны:
— Пост “хуткай дапамогі” ў Міхалішках ніхто не закрываў і закрываць не збіраецца. Гаворка ідзе аб аптымізацыі службы хуткай медыцынскай дапамогі раёна. Патлумачу на канкрэтным прыкладзе. Па памяці нумар тэлефона паста “хуткай дапамогі” ў Міхалішкаўскай участковай бальніцы ведалі адзінкі.... Читать далее
Колькі плаціць за таксі – высвятляў наш карэспандэнт
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка г.п. Астравец, якая расказала, што напярэдадні калядных святаў карысталася паслугамі таксі – ехала ад будынка пошты да аўтавакзала і пры гэтым заплаціла таксісту 5000 беларускіх рублёў. А тыднем раней яна ехала на таксі ад вуліцы Валадарскага да аўтавакзала і заплаціла за праезд 3500. Вядома, розніца ў... Читать далее
Традыцыі аднаўляюцца: крашчэнскае купанне на рацэ Лоша
Падобна, што ў нас на вачах нарадзілася новая традыцыя. Хаця, як кажуць, усё новае – гэта добра забытае старое. Сапраўды, традыцыя праваслаўных вернікаў купацца на Крашчэнне ў палонцы – старажытная, як хрысціянства. Вось толькі на Астравеччыне яна не была асабліва актуальнай.
У мінулым годзе чацвёра смелых – Валерый Блахін, Аляксей Маргуж,... Читать далее